Талмуд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ka:თალმუდი
др робат Дадаем: sw:Talmud
Радок 64: Радок 64:
[[sr:Талмуд]]
[[sr:Талмуд]]
[[sv:Talmud]]
[[sv:Talmud]]
[[sw:Talmud]]
[[tl:Talmud]]
[[tl:Talmud]]
[[tr:Talmud]]
[[tr:Talmud]]

Версія ад 22:36, 14 чэрвеня 2010

Шаблон:Вызнч (іўр.: תָלְמוּד, «навучанне») — збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых законапалажэнняў іудаізму, якія склаліся на працягу 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. часткова на старажытнаяўрэйскай мове, а часткова на арамейскіх дыялектах.

Зборнік змяшчае павучанні па маралі і праву, разважанні пра дагматыку і рэлігійны культ, паданні пра светапабудову, навуковыя звесткі па медыцыне, астраноміі, геаграфіі, матэматыцы, заалогіі, батаніцы, фізіцы і, такім чынам, уяўляе сабой своеасаблівы від старажытнаяўрэйскай энцыклапедыі. Самая старажытная частка Талмуда, якая называецца Шаблон:Вызн2 (г.зн. паўтарэнне), дае тлумачэнне норм закону Пяцікніжжа Майсея. Мішна напісана на іўрыце, падзелена на 63 трактаты, якія згрупаваны ў 6 раздзелаў (седарым): Зераім (Пасевы) — збор законаў аб пасевах і пазямельных абавязках, аб прынашэннях на карысць духавенства, бедных і інш. (у пачатку гэтага раздзела змешчаны трактат аб малітвах і блаславеннях — Берахот); Моэд (Святы) — законы пра суботу, святы і пасты; Нашым (Жонкі) — аб шлюбах, разводах і іншых пытаннях сямейнага права; Незікін (Пашкоджанні) — грамадзянскае і крымінальнае права, а таксама трактат «Абот», які змяшчае павучальныя выслоўі; Кадашым (Святыні) — законы аб кашруце (рытуальных правілах харчавання), ежы, а таксама аб ахвярапрынашэннях і абрадах іерусалімскага храма; Тагарот (Ачышчэнні) — законы аб рытуальнай чысціні для святароў і недухоўных асоб. Кожны раздзел (седэр) падзяляецца на трактаты (месіхтот), кожны трактат на часткі (перакім), а кожная частка на артыкулы (мішны).

Потым Мішна стала прадметам тлумачэння іудзейскіх багасловаў. Зборнік гэтых тлумачэнняў атрымаў назву Шаблон:Вызн2 (г.зн. завяршэнне). Гемара напісана на арамейскай мове. Мішна разам з Гемарай і складае змест Талмуда, які змяшчае юрыдычна-прававыя палажэнні, рэгламентуючыя сямейнае і грамадскае жыццё іудзеяў, розныя паданні, прытчы, казкі, апавяданні, якія спадарожнічалі жыццю іудзеяў. Як рэлігійная кніга Талмуд прасякнуты ідэяй залежнасці чалавека ад бога, пропаведдзю цярпення і нецярпімасці да іншаверцаў.[1]

Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі, таму адрозніваюць два варыянты Талмуда — палесцінскі, або іерусалімскі (Талмуд Іерушалмі), і вавілонскі (Талмуд Баўлі). Талмуд змяшчае 613 рэлігійных прадпісанняў. 365 з іх складаюцца з абмежаванняў і забарон, 248 — з указанняў.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 170.

Шаблон:Літ