Нарымонт Гедзімінавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: pl:Narymunt Gleb
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: fi:Narimantas
Радок 18: Радок 18:
[[be-x-old:Нарымонт]]
[[be-x-old:Нарымонт]]
[[en:Narimantas]]
[[en:Narimantas]]
[[fi:Narimantas]]
[[lt:Narimantas]]
[[lt:Narimantas]]
[[pl:Narymunt Gleb]]
[[pl:Narymunt Gleb]]

Версія ад 22:36, 15 чэрвеня 2010

Нарымонт–Глеб Гедзімінавіч (Нарымунт, Нарымант; ~12952 лютага 1348), князь полацкі (13361345). Другі сын Гедзіміна ад першага шлюбу.

Упершыню згадваецца ў 1331, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васілія, адпусціўшы з умовай абрання Нарымонта князем Вялікага Ноўгарада. Прыбыў у Ноўгарад у кастрычніку 1333, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу, палову Капор'я. Каля 1335 паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына Аляксандра. У 1338 адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348. Каля 1338 разам з полацкім епіскапам Рыгорам I падпісаў дагавор з Рыгай.[1] Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (~1340). Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства "зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра", якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. Пад час міжкняжання (13411345) быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем ВКЛ. Супраць яго і Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут, пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да хана Залатой Арды Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).

Зноскі

  1. Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330.

Шаблон:Літ

Крыніцы