Аляксей Дудараў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MAXimKaSP (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
RedBot (размовы | уклад)
др робат Выдаляем: be-x-old:Аляксей Дудараў
Радок 57: Радок 57:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Аляксей Дудараў]]
[[lt:Aliaksejus Dudaravas]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры]][[Катэгорыя:Сучасныя беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры]][[Катэгорыя:Сучасныя беларускія літаратары]]

[[lt:Aliaksejus Dudaravas]]

Версія ад 14:42, 30 чэрвеня 2010

Аляксей Дудараў
Файл:Dudarau.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1950(1950-06-06)
Месца нараджэння Кляны, БССР
Дата смерці 27 лютага 2023(2023-02-27) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург
Жанр п’еса
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (нар. 1950, в. Кляны Віцебскі раён), беларускі драматург.

Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1970, зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970-1972). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі "Тэлефільм" (1976-1983). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.

У друку пачаў выступаць з 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Суседзі", "Купальская ноч", "Белыя росы", "Восеньскія сны" і інш. Напісаў п'есы "Выбар", "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Злом", "Вежа" (з У. Някляевым), "Купала" ("Князь Вітаўт"), "У прыцемках" і інш.

Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Бібліяграфія

  • «Святая птушка». Зборнік апавяданняў. 1979 г.
  • «Сінявочка». Казка для дзяцей. 1981 г.
  • «Кола». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1977 г.
  • «Дэбют». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1978 г.
  • «Суседзі». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1979 г.
  • «Выбар». П'еса. Пастаўлена ў 1979 г.
  • «Буслянё». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1980 г.
  • «Як гартавалася сталь». Інсцэніроўка рамана М.Астроўскага. Пастаўлена ў 1980 г.
  • «Парог». П'еса. Пастаўлена ў 1981 г.
  • «Купальская ноч». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1982 г.
  • «Апошні ўзлёт». П'еса. Пастаўлена ў 1982 г.
  • «Вечар». П'еса. Пастаўлена ў 1983 г.
  • «Белыя росы». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1984 г.
  • «Радавыя». П'еса. Пастаўлена ў 1984 г.
  • «Восеньскія сны». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1986 г.
  • «Майстар і Маргарыта». Інсцэніроўка рамана М.Булгакава. Пастаўлена ў 1987 г.
  • «Дыялог». Зборнік п'ес. 1987 г.
  • «Злом». П'еса. Пастаўлена ў 1988 г.*
  • «Вежа». П'еса. З У.Някляевым, пастаўлена ў 1990 г.