Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Ашмянскі павет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на [[Беларусь|Беларусі]] ў [[16 стагоддзе|XVI]] – [[20 стагоддзе|XX ст.]] Цэнтр – [[Ашмяны]]. У часы [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] у складзе [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. У [[16 стагоддзе|XVI]] – [[17 стагоддзе|XVII ст.]] неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў [[Ашмяны|Ашмянах]] і [[Мядзель|Мядзелі]], з [[1775|1775 г.]] – у [[Ашмяны|Ашмянах]] і [[Паставы|Паставах]]. У [[1791|1791 г.]] падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і [[Завілейскі павет]] (з цэнтрам у Паставах). У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. З [[1795]] Ашмянскі павет у [[Віленская губернія|Віленскай губерні]]. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў [[Ашмяны|Ашмянах]], Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, [[Смаргонь|Смаргоні]], Трабах), у канцы [[19 стагоддзе|XIX]] – пачатку [[20 стагоддзе|XX ст.]] з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чалавек. З кастрычніка [[1920|1920 г.]] Ашмянскі павет у складзе Сярэдняй Літвы, з [[сакавік]]а [[1922]] да [[верасень|верасня]] [[1939|1939 гг.]] у [[Віленскае ваяводства|Віленскім ваяводстве]] [[Польшча|Польшчы]]. У [[1931|1931 г.]] тэрыторыя 2352 км², насельніцтва 101 542 чалавек. У [[1940|1940 г.]] на яго тэрыторыі ўтвораны [[Ашмянскі раён|Ашмянскі]], [[Астравецкі раён|Астравецкі]] і [[Смаргонскі раён|Смаргонскі]] раёны [[БССР]].
 
[[Катэгорыя:Паветы ВКЛ]]
 
[[be-x-old:Ашмянскі павет]]

Навігацыя