Блакітніца алексіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
+
Радок 64: Радок 64:
На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені жывяцца лісцем і кветкамі чыны лугавой, люцэрны, донніка лекавага, мышынага гарошку і іншых бабовых. Вядома, што вусені кантактуюць з рознымі відамі [[мурашкі|мурашак]] (роды Myrmica, Formica, Lasius і інш.). Зімуе ў фазе кукалкі, радзей - вусеня.

{{Чырвоная кніга Беларусі}}
Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.
Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.

== Спасылкі ==

* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=155 Блакітніца алексіс у Чырвонай кнізе Беларусі]
{{Чырвоная кніга Беларусі}}
{{пачатак артыкулу|Біялогія}}
{{пачатак артыкулу|Біялогія}}

Версія ад 11:10, 13 ліпеня 2010

Блакітніца алексіс

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Членістаногія
Клас: Насякомыя
Атрад: Лускакрылыя
Сямейства: Блакітніцы
Род: Блакітніцы
Від: Блакітніца алексіс
Навуковая назва
Glaucopsyche alexis Poda, 1761
NCBI  203781

Блакітніца алексіс (Glaucopsyche alexis) — від матылькоў сямейства блакітніц.

Матылёк сярэдніх памераў, даўжыня пярэдняга крыла складае 15-18 мм. Самец зверху блакітны з цёмнай аблямоўкай па боку крыла, самка бурая са слабым блакітнаватым напыленнем ля асновы крылаў. Знізу крылы шэрыя або светла-шэра-бурыя, пярэднія нясуць шэраг дугападобна размешчаных буйных чорных плям, абрамленых белым, слаба прыкметная сярэдняя пляма, заднія - драбнейшыя такія ж плямы і бірузовае напыленне ля асновы.

Распаўсюджана ва ўмеранай зоне Еўразіі. У Беларусі сустракаецца вельмі лакальна. Вядомы па нешматлікіх знаходках у Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Месцапражыванні: лугі, паляны і ўскраіны лісцёвых лясоў, сухія рэдкалессі і пусткі.

На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені жывяцца лісцем і кветкамі чыны лугавой, люцэрны, донніка лекавага, мышынага гарошку і іншых бабовых. Вядома, што вусені кантактуюць з рознымі відамі мурашак (роды Myrmica, Formica, Lasius і інш.). Зімуе ў фазе кукалкі, радзей - вусеня.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Шаблон:Пачатак артыкулу