Галосныя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: id:Vokal (linguistik)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Галосны гук}}: [[гук, мова|гук]] чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога [[паветра]] свабодна праходзіць праз поласць [[рот]]а.<ref name=padh>Пд. Падгайскі.</ref>
'''''Галосны гук''''' —- [[гук, мова|гук]] чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога [[паветра]] свабодна праходзіць праз поласць [[рот]]а.<ref name=padh>Пд. Падгайскі.</ref>

[[Выява:Connor_diagram.png|right|300px|thumb|Становішча вышэйшага пункта пад'ёму языка (паводле Дж. Д. О'Конара): 1 - пярэдняе высокае, 2 - пярэдняе нізкае, 3 - сярэдняе, 4 - задняе высокае, 5 - задняе нізкае. Злева — рэальная спрошчаная дыяграма руху, справа — просталінейная схема гэтай дыяграмы, якой часта карыстаюцца ў фанетыцы.<ref>Кампаноўка і нумарацыя дыяграм паводле: {{крыніцы/Падлужны Фанетыка}} С.34.</ref>]]

У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя [[тон, музыка|таны]] з нязначнымі [[шум]]амі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць [[рэзанатар]]ы (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца {{вызн2|характэрнымі танамі}} галоснага ({{вызн2|фармантамі}}). Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.
У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя [[тон, музыка|таны]] з нязначнымі [[шум]]амі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць [[рэзанатар]]ы (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца ''характэрнымі танамі'' галоснага —- ''фармантамі''. Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.

== Агульныя ўмовы ўтварэння ==
== Агульныя ўмовы ўтварэння ==
Радок 11: Радок 11:

== Класіфікацыя ==
== Класіфікацыя ==
Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць {{вызн2|анатама-фізіялагічную}} ці {{вызн2|генетычную}}, заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.
Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць ''анатама-фізіялагічную'' ці ''генетычную'', заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.

Неабходнасцю пры апісанні галосных з'яўляецца апісанне становішча (форму) языка, спецыфічнага для канкрэтнага галоснага, таму што рухі языка цалкам вызначаюць форму ротавай поласці. Такая форма языка з'яўляецца крывой, часта складанай. Дзеля спрашчэння апісання ўказваюць толькі найвышэйшы пункт пад'ёму спінкі языка, што дазваляе прыблізна вызначыць і ўсю яго форму.

Радок 21: Радок 21:
{{сюды|Пад'ём}}
{{сюды|Пад'ём}}
=== Пад'ём галоснага ===
=== Пад'ём галоснага ===
Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца {{вызн2|галоснымі верхняга пад'ёму}}, часам таксама {{вызн2|закрытымі}} ці {{вызн2|вузкімі}}.
Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца ''галоснымі верхняга пад'ёму'', часам таксама ''закрытымі'' ці ''вузкімі''.

Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца {{вызн2|галоснымі ніжняга пад'ёму}}, таксама {{вызн2|адкрытымі}} ці {{вызн2|шырокімі}}.
Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца ''галоснымі ніжняга пад'ёму'', таксама ''адкрытымі'' ці ''шырокімі''.

Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка — {{вызн2|галосныя сярэдняга пад'ёму}}.
Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка — ''галосныя сярэдняга пад'ёму''.

=== Дыяграма галосных ===
=== Дыяграма галосных ===
Кожны галосны характарызуецца дзвюмя каардынатамі вышэйшага пункту языка: месцам на гарызантальнай восі моўнага апарату (рад) і месцам на вертыкальнай восі (ступень пад'ёму, пад'ём). Даследаванні маўлення паказваюць, што ў сукупнасці для ўсіх галосных гэтыя каардынаты ў ротавай поласці займаюць пэўную зону, якую прыблізна можна прадставіць у форме эліпса ці ў больш распаўсюджанай, спрошчанай форме гэтай дыяграмы — трапецыі [[кардынальныя галосныя|кардынальных галосных]].

== Агульная табліца ==
[[Image:Ipa-chart-vowels_bel.jpg|thumb|400px|left|Дзе сімвалы стаяць у парах, правы - агублены]]

{{зноскі}}
{{зноскі}}

{{літ
== Літаратура ==
|Падгайскі Л. П. Галосныя гукі // {{крыніцы/БелСЭ|3}} С.311.
*Падгайскі Л. П. Галосныя гукі // {{крыніцы/БелСЭ|3}} С.311.
|{{крыніцы/Падлужны Фанетыка}}
*{{крыніцы/Падлужны Фанетыка}}
}}

[[Катэгорыя:Мовазнаўства]]

[[af:Klinker]]
[[af:Klinker]]

Версія ад 17:28, 15 ліпеня 2010

Галосны гук —- гук чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога паветра свабодна праходзіць праз поласць рота.[1]

Становішча вышэйшага пункта пад'ёму языка (паводле Дж. Д. О'Конара): 1 - пярэдняе высокае, 2 - пярэдняе нізкае, 3 - сярэдняе, 4 - задняе высокае, 5 - задняе нізкае. Злева — рэальная спрошчаная дыяграма руху, справа — просталінейная схема гэтай дыяграмы, якой часта карыстаюцца ў фанетыцы.[2]

У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя таны з нязначнымі шумамі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць рэзанатары (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца характэрнымі танамі галоснага —- фармантамі. Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Агульныя ўмовы ўтварэння

Агульныя анатама-фізіялагічныя ўмовы ўтварэння галосных: няіснасць у маўленчым апараце якіх-колечы значных перашкод, што маглі б спрыяць узнікненню фрыкацыйнага шуму; слабая паветраная плынь; напружанасць усіх органаў маўлення.

Крыніцай гуку пры ўтварэнні галосных з'яўляюцца перыядычныя ваганні паветра, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння галасавых звязак. Асноўную ролю пры ўтварэнні галоcных выконваюць губы, язык, мяккае паднябенне, якія ствараюць пэўныя формы рэзанатараў, якія і абумоўліваюць адрозненні паміж галоснымі[3].

Класіфікацыя

Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць анатама-фізіялагічную ці генетычную, заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.

Неабходнасцю пры апісанні галосных з'яўляецца апісанне становішча (форму) языка, спецыфічнага для канкрэтнага галоснага, таму што рухі языка цалкам вызначаюць форму ротавай поласці. Такая форма языка з'яўляецца крывой, часта складанай. Дзеля спрашчэння апісання ўказваюць толькі найвышэйшы пункт пад'ёму спінкі языка, што дазваляе прыблізна вызначыць і ўсю яго форму.

Рад галоснага

Найвышэйшы пункт пад'ёму языка пры артыкуляцыі можа знаходзіцца ў пярэдняй, сярэдняй, задняй частках ротавай поласці. Адпаведна, галосны можа належаць да пярэдняга, сярэдняга ці задняга раду.

Пад'ём галоснага

Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца галоснымі верхняга пад'ёму, часам таксама закрытымі ці вузкімі.

Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца галоснымі ніжняга пад'ёму, таксама адкрытымі ці шырокімі.

Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка — галосныя сярэдняга пад'ёму.

Дыяграма галосных

Кожны галосны характарызуецца дзвюмя каардынатамі вышэйшага пункту языка: месцам на гарызантальнай восі моўнага апарату (рад) і месцам на вертыкальнай восі (ступень пад'ёму, пад'ём). Даследаванні маўлення паказваюць, што ў сукупнасці для ўсіх галосных гэтыя каардынаты ў ротавай поласці займаюць пэўную зону, якую прыблізна можна прадставіць у форме эліпса ці ў больш распаўсюджанай, спрошчанай форме гэтай дыяграмы — трапецыі кардынальных галосных.

Агульная табліца

Файл:Ipa-chart-vowels bel.jpg
Дзе сімвалы стаяць у парах, правы - агублены

Зноскі

  1. Пд. Падгайскі.
  2. Кампаноўка і нумарацыя дыяграм паводле: Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7. С.34.
  3. Вядомая практычная дэманстрацыя гэтага — падрыхтавацца вымаўляць галосны гук і пашчоўкаць па шчацэ. Узніклы гук будзе нагадваць тэмбрам спадзяваны галосны. Падлужны, С.34.

Літаратура

  • Падгайскі Л. П. Галосныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.311.
  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.