Гуджарат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: pnb:گجرات (پعارت)
др робат Дадаем: sk:Gudžarát
Радок 90: Радок 90:
[[si:ගුජරාටය]]
[[si:ගුජරාටය]]
[[simple:Gujarat]]
[[simple:Gujarat]]
[[sk:Gudžarát]]
[[sr:Гуџарат]]
[[sr:Гуџарат]]
[[sv:Gujarat]]
[[sv:Gujarat]]

Версія ад 11:48, 19 ліпеня 2010

Гуджарат (англ.: Gujarat), штат на захадзе Індыі. Самы высокаіндустрыялізаваны штат Індыі — дае 19,8% агульнага аб'ёму прамысловай прадукцыі краіны. Гранічыць з Пакістанам на паўночным захадзе, а таксама са штатамі Раджастхан на паўночным усходзе, Мадх'я-Прадэш на ўсходзе, Махараштра і саюзнымі тэрыторыямі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу на поўдні, абмываецца Арабскім морам на захадзе. Займае 7-е месца сярод штатаў па плошчы (196 024 км2) і 10-е па насельніцтву (50,6 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Гандынагар. Буйнейшы горад і эканамічны цэнтр штата — Ахмадабад.

Палітыка

З 2001 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты. Партыйныя кіраўнікі абвінавачваліся ў неўмяшальніцтве падчас антымусульманскіх беспарадкаў у 2002, калі загінула па розных падліках ад адной да трох тысяч мусульман. У выніку пазіцыі партыі ў штаце крыху аслабелі — на выбарах у Лок Сабху ў 2004 яна атрымала 14 месцаў у парламенце ад Гуджарата супраць 12 у Індыйскага нацыянальнага кангрэса, тады як на выбарах у 1999 атрымала ўсе 26.

Эканоміка

Адзін з самых эканамічна развітых і багатых штатаў Індыі. Асноўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне, хімічная, нафтахімічная, фармацэўтычная, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Здабываюцца соль (звыш 60% нацыянальнага аб'ёму здабычы), марганец, вапняк, баксіты, нафта (апошняя — з 1960, геолагаразведка праведзена пры дапамозе СССР).

Гуджарат — важны баваўнаводчы раён Індыі: тут вырошчваюцца лепшыя ў краіне гатункі бавоўны; на долю Гуджарата прыходзіцца звых 1/5 плошчы (1,7 млн. га) і больш 1/4 агульнаіндыйскай вытворчасці бавоўны (каля 300 тыс. т у год). Вырошчваюцца таксама рыс, арахіс, кукуруза, пшаніца, бабовыя, тытунь. Разводзяць буйвалаў (Гуджарат — буйнейшы вытворца малака ў Індыі), авечак, коз.

Насельніцтва

Афіцыйная мова — гуджарацкая (новаіндыйская група індаеўрапейскай сям'і). Каля 90% вернікаў — індуісты, 9% — мусульмане, 1% — джайністы. Большасць гуджарацкіх індуістаў — шчырыя вегетарыянцы.

Тэрыторыя штата заселеная са старажытных часоў, тут знойдзены рэшткі першага індыйскага порта Лотхал, пабудаванага ў перыяд Індскай цывілізацыі. Гуджарат — радзіма многіх дзеячаў індыйскага руху за незалежнасць, у прыватнасці — Махатмы Гандзі.

У Сеціве