Кадмій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: fa:کادمیم
др робат Дадаем: ms:Kadmium
Радок 70: Радок 70:
[[ml:കാഡ്മിയം]]
[[ml:കാഡ്മിയം]]
[[mr:कॅडमियम]]
[[mr:कॅडमियम]]
[[ms:Kadmium]]
[[nds:Cadmium]]
[[nds:Cadmium]]
[[nl:Cadmium]]
[[nl:Cadmium]]

Версія ад 11:10, 21 ліпеня 2010

Кадмій (лац.: Cadmium) Cdхімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 48. Метал серабрыста-белага колеру з сіневатым адлівам.

Прыродныя крыніцы

У свабодным выглядзе ў прыродзе не сустракаецца. Мінералы — грынакіт CdS, мантэпаніт CdO, атавіт CdCO3— надзвычай рэдкія. Практычна заўсёды ўтрымліваецца разам з цынкам у поліметалічных рудах. Атрымліваецца як пабочны прадукт пры перапрацоўцы цынкавых, свінцова-цынкавых і медна-цынкавых руд.

Асноўныя вытворцы — Кітай, Паўднёвая Карэя, Японія.

Прымяненне

У асноўным кадмій ідзе на пакрыццё дэталей (кадміраванне) аўтамабіляў, танкаў, самалётаў, караблёў, паверхня якіх пастаянна падвяргаецца ўздзеянню агрэсіўнага асяроддзя.

Кадмій дадаецца пры вырабе кантактнага (тралейбуснага) дроту для павышэння ўстойлівасці супраць сцірання токапрыёмнікамі.

Вялікая колькасць кадмію ідзе на выраб электрычных акумулятараў (найбольш вядомы — акумулятар нікелева-кадміевы).

З ізатопу кадмію 113Cd, які валодае каласальнай здольнасцю паглынаць цеплавыя нейтроны, робяць аварыйныя стрыжні для атамных рэактараў.

Сульфід CdS і селенід CdSe валодаюць паўправадніковымі ўласцівасцямі.