Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: uk:Само (держава)
др рэд.
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Дзяржава Сама}} ({{lang-sl|Samova ríša}}, {{lang-sk|Samova država, Samova plemenska zveza}}, {{lang-pl|Państwo Samona}}, {{lang-cs|Sámova říše}}; [[623]] — [[658]]) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне [[славяне|славян]], звесткі пра яго стварэнне і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка — франкскага купца {{вызнч|1=Сама}}. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных [[Чэхія|Чэхіі]], [[Славакія|Славакіі]], часткова [[Германія|Германіі]] (землі [[Лужыцкія сербы|лужыцкіх сербаў]]), [[Польшча|Польшчы]], [[Славенія|Славеніі]] і [[Харватыя|Харватыі]]. Неўзабаве пасля смерці Сама яго дзяржава распалася.
'''Дзяржава Сама''' ({{lang-sl|Samova ríša}}, {{lang-sk|Samova država, Samova plemenska zveza}}, {{lang-pl|Państwo Samona}}, {{lang-cs|Sámova říše}}; [[623]] — [[658]]) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне [[славяне|славян]], звесткі пра яго стварэнне і гісторыю бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка — франкскага купца '''Сама'''. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных [[Чэхія|Чэхіі]], [[Славакія|Славакіі]], часткова [[Германія|Германіі]] (землі [[Лужыцкія сербы|лужыцкіх сербаў]]), [[Польшча|Польшчы]], [[Славенія|Славеніі]] і [[Харватыя|Харватыі]]. Неўзабаве пасля смерці Сама яго дзяржава распалася.


{{Змест злева}}
{{змест злева}}
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
Адзінымі крыніцамі аб Сама і яго дзяржаве з'яўляецца [[Хроніка Фрэдэгара]] (''Gesta Dagoberti I regnis Francorum'') і пазнейшая [[Зальцбургская хроніка]] (''Conversio Bagoariorum et Carantanorum''). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка ўтрымлівае значную колькасць напаўлегендарных звестак, але, паколькі тыя звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай ведаў ад Самавай дзяржаве.
Адзінымі крыніцамі пра Сама і яго дзяржаву з'яўляюцца [[Хроніка Фрэдэгара]] (''Gesta Dagoberti I regnis Francorum'') і пазнейшая [[Зальцбургская хроніка]] (''Conversio Bagoariorum et Carantanorum''). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка змяшчае значную колькасць паўлегендарных звестак, але, бо звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай пра Самаву дзяржаву.


== Асоба Сама ==
== Асоба Сама ==
[[Выява:King Samo.jpg|thumb|Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)</br>Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.]]
[[Выява:King Samo.jpg|thumb|Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)</br>Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.]]
{{вызн2|1=С{{*|а}}ма}} ([[Славацкая мова|славацк.]] і [[Славенская мова|славенск.]]: ''Samo'', [[Польская мова|польск.]]: ''Samon'', [[Чэшская мова|чэшск.]]: ''Sámo'') (кан. [[6 ст.]] - [[658]]) — гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае утварэнне [[Славяне|славян]].
'''С{{*|а}}ма''' ([[Славацкая мова|славацк.]] і [[Славенская мова|славенск.]]: ''Samo'', [[Польская мова|польск.]]: ''Samon'', [[Чэшская мова|чэшск.]]: ''Sámo''; кан. [[6 ст.]] - [[658]]) — гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] г. заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае утварэнне [[Славяне|славян]].


У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» («чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага»). «''Senonago''» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але «''natione Francos''» магчыма разумець па рознаму «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».
У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» («чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага»). ''Senonago'' верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але ''natione Francos'' магчыма разумець па рознаму «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».


Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Сама. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар [[Галія|Галіі]] - былой правінцыі [[Рымская імперыя|Рымскай имперыі]], а імя «Сама» кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова «сама» трэба разглядаць у якасьці [[Старажытнаславянская мова|старажытнаславянскага]] тытулу. У такім разе «Сама» значыць «самаўладзец». Да таго ж у [[Славянскія мовы|славянскіх мовах]] слова «сама» мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць «Сама» скарачэннем ад «Самаслаў». Аднак большасьць аддае перавагу першай гіпотэзе.
Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Сама. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар [[Галія|Галіі]] былой правінцыі [[Рымская імперыя|Рымскай имперыі]], а імя ''Сама'' кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова ''сама'' трэба разглядаць у якасці [[Старажытнаславянская мова|старажытнаславянскага]] [[тытул]]у. У такім разе ''Сама'' значыць ''самаўладзец''. Таксама, у [[Славянскія мовы|славянскіх мовах]] слова ''сама'' мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць ''Сама'' скарачэннем ад ''Самаслаў''. Аднак большасць даследчыкаў аддае перавагу першай гіпотэзе.


== Славяне ў гэты час ==
== Славяне ў гэты час ==
Славянскія землі на якіх утварылася гэтая дзяржава ў канцы [[6 ст.]] нахадзіліся пад уладай [[Аварскі каганат|Аварскага каганату]]. Вядома шмат паўстанняў славян супраць [[авары|авараў]]. У 603 пасля смерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Шматлікія славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як пяцідзесятігадовай залежнасці.
Славянскія землі на якіх утварылася дзяржава Сама ў кан. [[6 ст.]] нахадзіліся пад уладаю [[Аварскі каганат|Аварскага каганата]]. Вядомыя паўстанні славянаў супраць [[авары|авараў]]. У 603 г. пасля смерці аварскага кагана [[Баян, каган аварскі|Баяна]] ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як 50-гадовай залежнасці.


== Дзейнасць Сама ==
== Дзейнасць Сама ==
Каля 620 Сама падрыхтаваў караван і адправіўся на ўсход. Дасягнуў ён месца, дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам - Мараўскага поля каля таго месца, дзе Марава ўпадае ў Дунай і спыніўся там лагерам. Планы яго змяніліся, і ён вырашыў накіравацца ў Італію, а для таго, каб падарожжа стала схаднейшым, ён вырашыў набыць у славян аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў свой лагер і стаў набываць у падарожных гандляроў і навакольных славянаў рабоў. З часам побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў, і так утварыўся даволі вялікі лагер. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было асобай патрэбы, а меў зносіны са славянамі праз тлумачоў.
Каля 620 г. Сама з гандлёвым караванам адправіўся на ўсход. Дасягнуўшы месца дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з [[Бурштынавы шлях|Бурштынавым шляхам]] Мараўскага поля, сутокі [[Рака Марава|Маравы]] і [[Дунай|Дунаю]], Сама спыніўся лагерам. Планы Сама змяніліся, ён вырашыў накіравацца ў Італію і, каб падарожжа стала выгоднейшым, пачаў купляць у славянаў аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў лагер, побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было патрэбы, карыстаўся паслугамі тлумачоў.


Аднойчы да гэтага месца, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі, аб якім стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка. Часу на гэта авары страцілі даволі шмат, так што Сама паспеў дамовіцца з славянамі аб супольнай абароне і наступным падзеле здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з аддзелам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. А калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў са сваімі баявымі таварышамі багатую здабычу, а слава аб яго подвігах і ваенным поспеху разнеслася па навакольных землях. Да яго пацягнуліся людзі, і яго войска стала расці.
Праз нейкі час да лагера, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі пра які стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка і часу на пераправу авары страцілі шмат, таму Сама паспеў дамовіцца з славянамі пра супольную абарону і наступны падзел здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з атрадам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. Калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў багатую здабычу, а пагалоска пра яго поспех разнеслася па навакольных землях, да Сама пацягнуліся людзі і яго войска пачала расці.


Сама перастаў спяшацца ў Італію. Ён стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі яму. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз здолеў перамагчы аварскае войска ў баі, слава аб Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя стала пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў яго. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, і сам стаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя стала наводзіць на авараў жах. Пасля такіх параз з-пад улады авараў вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.
Сама перастаў спяшацца ў Італію, стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз перамог аварскае войска ў баі, слава пра Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, пачаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя наводзіла на авараў жах. Пасля паражэнняў авараў ад Сама з-пад іх улады вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.


Кароль [[Аўстразія|Аўстразіі]] Дагаберт I уважліва сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць занадта моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцярагаўся іх і жадаў нанесці папераджальны ўдар. Да таго ж знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца, і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла на імя Сіхарый, які валодаў славянскай мовай.
Кароль [[Аўстразія|Аўстразіі]] Дагаберт I сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцерагаўся іх і хацеў нанесці папераджальны ўдар. Пагатоў знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла Сіхарыя, які валодаў славянскай мовай.


Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы, хто такі Сама, то і размаўляў ён па-франкску, і быў апрануты ў вопратку франкаў. Сама, які ўжо вывучыў славянскую мову і прытрымваўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. На гэты раз Сама прыняў Сыхарыя, які паставіўся ўладара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю яго патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць усю прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Сама з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразлівыя выразы ў адрас Сама. Уладар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што і было выканана.
Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы хто такі Сама, ён размаўляў і быў апрануты па-франкску. Сама, які ўжо вывучыў славянскую мову і трымаўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. Сама прыняў Сыхарыя, але той паставіўся гаспадара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Сама з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразы ў адрас Сама. Гаспадар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што тыя і зрабілі.


Пазнаўшы аб няўдачы пасольства, Дагаберт вырашыў разабрацца з непакорлівым і дзёрзкім славянскім уладаром. Каля 630 ён сабраў войска і па вясне трыма калонамі рушыў на дзяржаву Сама. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды атрымалі перамогі. Але на шляху калоны ўзначальваемай Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, у якой засеў Сама са сваёй дружынай. Дагабэрт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі вышаў за валы і навязаў франкам бой. Па легендзе бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харчы і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Сама настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Сама.
Дазнаўшыся пра няўдачу пасольства, Дагаберт каля 630 г. сабраў войска і вясною трыма калонамі рушыў на дзяржаву Сама. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды ўзялі перамогу над славянамі. Але на шляху калоны на чале з Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, дзе засеў Сама са сваёй [[дружына]]й. Дагаберт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі выйшаў за валы і навязаў франкам бой. Паводле падання бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харч і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Сама настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Сама.


Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых акалічнасцях, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Сама і праз землі якіх славяне пранікалі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян, ды і іншых ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат ад таго выйграў. Славяне па-ранейшаму пранікалі ў яго зямлі і рабавалі іх.
Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых абставінах, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Сама і праз землі якіх славяне праходзілі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян і інш. ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат выйграў, славяне па-ранейшаму праходзілі ў яго зямлі і рабавалі іх.


Дагаберт не мог зладзіцца са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Ён здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але доўга карыстацца плёнам гэтай перамогі яму не прыйшлося. Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным гаспадаром свайго герцагства. Яму сталі патрэбныя саюзнікі, а хто акрамя Сама мог быць лепшым саюзнікам у барацьбе супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.
Дагаберт не мог зладзіць са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Радульф здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але хутка Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным уладаром свайго герцагства і яму сталі патрэбныя саюзнікі, славяне ж былі ці не лепшым саюзнікам супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.


== Спадчына ==
== Спадчына ==
У апошнія гады жыцця Сама яго дзяржава не вяла буйных войнаў, ворагі баяліся яго войска і вайсковых здольнасцяў. Памёр Сама ў 658, вартага пераемніка не было і яго дзяржава распалася. У Сама было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Паводле паданняў, нашчадкамі Сама з'яўляюцца [[Дынастыя Майміравічаў|Майміравічы]] — гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Дынастыя Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] — гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў няма, але гледзячы на шматлікасць сыноў і дачок гэта можна дапусціць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Дзяржавы Сама.
У апошнія гады жыцця Сама не вёў буйных войнаў, ворагі баяліся яго войска і вайсковага шчасця. Памёр Сама ў 658 г., вартага пераемніка ў яго не было і дзяржава распалася. У Сама было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Паводле паданняў, нашчадкамі Сама з'яўляюцца [[Дынастыя Майміравічаў|Майміравічы]] — гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Дынастыя Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] — гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў гэтаму няма, але гледзячы на шматлікасць сыноў і дачок падобнае можна дапусціць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Дзяржавы Сама.


== Літаратура ==
{{літ|1=
|Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
* Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
|The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. ''Глядзіце'': [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm аматарскі рускі пераклад] — Эл.рэсурс vostlit.info; [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне] пра стасункі франкаў з вендамі.
* The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. ''Глядзіце'': [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm аматарскі рускі пераклад] — Эл.рэсурс vostlit.info; [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне] пра стасункі франкаў з вендамі.
}}


{{DEFAULTSORT:Сама}}
{{DEFAULTSORT:Сама}}

Версія ад 15:06, 29 ліпеня 2010

Дзяржава Сама (славенск.: Samova ríša, славацк.: Samova država, Samova plemenska zveza, польск.: Państwo Samona, чэшск.: Sámova říše; 623658) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян, звесткі пра яго стварэнне і гісторыю бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка — франкскага купца Сама. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славакіі, часткова Германіі (землі лужыцкіх сербаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасля смерці Сама яго дзяржава распалася.

Крыніцы

Адзінымі крыніцамі пра Сама і яго дзяржаву з'яўляюцца Хроніка Фрэдэгара (Gesta Dagoberti I regnis Francorum) і пазнейшая Зальцбургская хроніка (Conversio Bagoariorum et Carantanorum). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка змяшчае значную колькасць паўлегендарных звестак, але, бо звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай пра Самаву дзяржаву.

Асоба Сама

Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)
Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.

С · ма (славацк. і славенск.: Samo, польск.: Samon, чэшск.: Sámo; кан. 6 ст. - 658) — гандляр з Франкскай імперыі, першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У 623 г. заснаваў у Цэнтральнай Еўропе першае вядомае палітычнае утварэнне славян.

У Хроніцы Фрэдэгара ён завецца «homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago» («чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага»). Senonago верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад Парыжа, але natione Francos магчыма разумець па рознаму — «франк па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Сама. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар Галіі — былой правінцыі Рымскай имперыі, а імя Сама кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова сама трэба разглядаць у якасці старажытнаславянскага тытулу. У такім разе Сама значыць самаўладзец. Таксама, у славянскіх мовах слова сама мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць Сама скарачэннем ад Самаслаў. Аднак большасць даследчыкаў аддае перавагу першай гіпотэзе.

Славяне ў гэты час

Славянскія землі на якіх утварылася дзяржава Сама ў кан. 6 ст. нахадзіліся пад уладаю Аварскага каганата. Вядомыя паўстанні славянаў супраць авараў. У 603 г. пасля смерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як 50-гадовай залежнасці.

Дзейнасць Сама

Каля 620 г. Сама з гандлёвым караванам адправіўся на ўсход. Дасягнуўшы месца дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам — Мараўскага поля, сутокі Маравы і Дунаю, Сама спыніўся лагерам. Планы Сама змяніліся, ён вырашыў накіравацца ў Італію і, каб падарожжа стала выгоднейшым, пачаў купляць у славянаў аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў лагер, побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было патрэбы, карыстаўся паслугамі тлумачоў.

Праз нейкі час да лагера, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі пра які стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка і часу на пераправу авары страцілі шмат, таму Сама паспеў дамовіцца з славянамі пра супольную абарону і наступны падзел здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з атрадам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. Калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў багатую здабычу, а пагалоска пра яго поспех разнеслася па навакольных землях, да Сама пацягнуліся людзі і яго войска пачала расці.

Сама перастаў спяшацца ў Італію, стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз перамог аварскае войска ў баі, слава пра Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, пачаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя наводзіла на авараў жах. Пасля паражэнняў авараў ад Сама з-пад іх улады вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.

Кароль Аўстразіі Дагаберт I сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцерагаўся іх і хацеў нанесці папераджальны ўдар. Пагатоў знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла Сіхарыя, які валодаў славянскай мовай.

Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы хто такі Сама, ён размаўляў і быў апрануты па-франкску. Сама, які ўжо вывучыў славянскую мову і трымаўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. Сама прыняў Сыхарыя, але той паставіўся гаспадара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Сама з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразы ў адрас Сама. Гаспадар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што тыя і зрабілі.

Дазнаўшыся пра няўдачу пасольства, Дагаберт каля 630 г. сабраў войска і вясною трыма калонамі рушыў на дзяржаву Сама. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды ўзялі перамогу над славянамі. Але на шляху калоны на чале з Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, дзе засеў Сама са сваёй дружынай. Дагаберт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі выйшаў за валы і навязаў франкам бой. Паводле падання бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харч і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Сама настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Сама.

Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых абставінах, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Сама і праз землі якіх славяне праходзілі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян і інш. ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат выйграў, славяне па-ранейшаму праходзілі ў яго зямлі і рабавалі іх.

Дагаберт не мог зладзіць са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Радульф здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але хутка Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным уладаром свайго герцагства і яму сталі патрэбныя саюзнікі, славяне ж былі ці не лепшым саюзнікам супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.

Спадчына

У апошнія гады жыцця Сама не вёў буйных войнаў, ворагі баяліся яго войска і вайсковага шчасця. Памёр Сама ў 658 г., вартага пераемніка ў яго не было і дзяржава распалася. У Сама было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Паводле паданняў, нашчадкамі Сама з'яўляюцца Майміравічы — гаспадары Вялікамараўскай дзяржавы і Пржэмыславічы — гаспадары Чэшскай дзяржавы. Пацверджанняў гэтаму няма, але гледзячы на шматлікасць сыноў і дачок падобнае можна дапусціць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Дзяржавы Сама.

Літаратура

Шаблон:Link FA