Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎У Сеціве: + {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
Радок 21: Радок 21:
{{DEFAULTSORT:Сокал-Кутылоўскі Антон Андрэевіч}}
{{DEFAULTSORT:Сокал-Кутылоўскі Антон Андрэевіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 00:15, 30 ліпеня 2010

Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага

Шаблон:Вызнч (7.2.1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7.3.1983, Шчэцін, Польшча), грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.

У 1910 скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913-15 вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 у арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.

З 1917 жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 вярнуўся ў Беларусь. У снежні 1920 узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 быў інтэрнаваны.

У 1921-39 быў праваслаўным святаром, настаўнічаў.

Арыштаваны 19.6.1941 у Германіі. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны.

Арыштаваны 30.4.1945. Да лістапада 1947 знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 па амністыі.

Апошнія гады правёў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920.

Шаблон:Літ

У Сеціве