Віктар Аляксандравіч Лазінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: + {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
→‎Спасылкі: Артыкул азначаны як некатэгарызаваны using AWB
Радок 12: Радок 12:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://gska2.rada.gov.ua/pls/site/p_deputat?d_id=11141 Профіль на сайце ВР Украіны] {{ref-uk}}
* [http://gska2.rada.gov.ua/pls/site/p_deputat?d_id=11141 Профіль на сайце ВР Украіны] {{ref-uk}}

{{ізаляваны артыкул}}


[[ru:Лозинский, Виктор Александрович]]
[[ru:Лозинский, Виктор Александрович]]
[[uk:Лозінський Віктор Олександрович]]
[[uk:Лозінський Віктор Олександрович]]
{{Няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 03:46, 30 ліпеня 2010

Віктар Александравіч Лазінскі (нарадзіўся 6 красавіка 1963 году) - украінскі палітык. З 23 лістапада 2007 па 3 ліпеня 2009 гг. - народны дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны VI склікання ад Блока Юліі Цімашэнкі.

Мае вышэйшую адукацыю. На момант абрання ў парламент быў беспартыйным, займаў пасаду генеральнага дырэктара сельскагаспадарчага ТАА "Манжурка". Пражывае ў Кіеве.

У Вярхоўнай Радзе займаў пост кіраўніка падкамітэта па пытаннях кантролю над выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй органамі дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Камітэта па пытаннях барацьбы з аргзлачыннасцю і карупцыяй. Акрамя таго, знаходзіўся ў групах па міжпарламенцкіх сувязях з Арменіяй, Узбекістанам, Расійскай Федэрацыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі.

На пленарных паседжаннях Вярхоўнай Рады быў зарэгістраваны 187 раз, прапусціў паседжанні 19 раз. Выступаў з месца 8 раз і двойчы перадаваў слова калегам. Зрабіў два дэпутацкіх запыты і стаў аўтарам трох законапраектаў.

У чэрвені 2009 году В.Лазінскі апынуўся ў цэнтры скандалу, звязанага са смерцю жыхара Галаваніўскага раёна Кіраваградскай вобласці. 1 ліпеня Генеральная пракуратура Ўкраіны ўзбудзіла ў дачыненні дэпутата крымінальную справу па ч.2 арт.121 Крымінальнага кодэкса Ўкраіны (наўмыснае нанясенне цяжкіх целавых пашкоджанняў, якое пацягнула смерць пацярпелага) і падала ў Вярхоўную Раду паданне пра здыманне з яго недатыкальнасці. 3 ліпеня 2009-га В.Лазінскі 415 галасамі парламентарыяў быў пазбаўлены мандата - "у сувязі з асабістай заявай пра складанне ім дэпутацкіх паўнамоцтваў".

Спасылкі