Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларускае грамадска-культурнае таварыства''' ''ў Санкт-Пецярбургу'' - грамадская арганіза...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:51, 3 жніўня 2010

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу - грамадская арганізацыя. Заснавана ў 1989 г. Праводзіць навуковыя канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асветную работу. Мае філіялы – Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У 1992 г. намаганнямі БГКТ на месцы масавых растрэлаў савецкіх грамадзян у гарадскім пасёлку Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга "Мартыралог беларусаў Ленінграда". Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў "Маю гонар" наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.