Мёртвая мова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ca:Llengües mortes
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць "ажыць", як гэта здарылася з [[іўрыт]]ам.
У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць "ажыць", як гэта здарылася з [[іўрыт]]ам.


[[Катэгорыя:Мёртвыя мовы]]
[[Катэгорыя:Мёртвыя мовы| ]]
[[Катэгорыя:Мовы]]


[[als:Sprachtod]]
[[als:Sprachtod]]

Версія ад 14:38, 5 жніўня 2010

Мёртвая мова — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненні да мовы, што не мае жывых носбітаў, для якіх бы яна з'яўлялася роднай.

Смерць мовы можа настаць у выпадку яе выцяснення іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амерыканскіх індзейцаў, якія былі выцесненыя англійскай, партугальскай і іспанскай мовамі каланізатараў.

Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, развіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай з'явы можа быць латынь, з якой развіліся жывыя раманскія мовы, а сама яна пры гэтым сталася мёртвай. Падобны лёс спасцігнуў санскрыт і стараславянскую мову.

Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (латынь, санскрыт, копцкая мова, царкоўнаславянская мова).

У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць "ажыць", як гэта здарылася з іўрытам.