Францішак Грышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}, removed: {{ізаляваны артыкул}}
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
Радок 1: Радок 1:

{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
{{вызнч|1=Францішак ГРЫШКЕВІЧ}} ([[1904]] ці [[1906]], мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] - [[1946]], [[Мінск]], [[НКДБ]]), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.
{{вызнч|1=Францішак ГРЫШКЕВІЧ}} ([[1904]] ці [[1906]], мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] - [[1946]], [[Мінск]], [[НКДБ]]), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.



Версія ад 10:06, 14 жніўня 2010

Шаблон:Вызнч (1904 ці 1906, мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча - 1946, Мінск, НКДБ), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.

У 1926 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны ф-т Карлава ун-та (Прага). Скончыў яго ў 1931 са ступенню доктара філасофіі. Пачаў друкавацца з 1924. Публікаваўся ў газ. «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», час. «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przagląd Wileński». Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з час. «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў Вільню. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газ. «Prawda Wileńska»; у 1940 загадваў бел. школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрв. 1944), за што ў ліп. быў арыштаваны ў Вільні, пасля ўступлення туды Чырвонай Арміі. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.