Жазеф Арцюр дэ Габіно: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Погляды: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Xqbot (размовы | уклад)
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Жозэф Арцюр дэ Ґабіно]]
[[be-x-old:Жозэф Арцюр дэ Габіно]]
[[bg:Жозеф Артюр де Гобино]]
[[bg:Жозеф Артюр де Гобино]]
[[ca:Joseph-Arthur Gobineau]]
[[ca:Joseph-Arthur Gobineau]]

Версія ад 05:30, 24 жніўня 2010

Жазеф Арцюр дэ Габіно

Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 181613 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.

Погляды

У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).

Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.

Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцяў.