Расізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ur:نسل پرستی
др робат Дадаем: kn:ವರ್ಣಭೇದ ನೀತಿ
Радок 53: Радок 53:
[[jv:Rasisme]]
[[jv:Rasisme]]
[[ka:რასიზმი]]
[[ka:რასიზმი]]
[[kn:ವರ್ಣಭೇದ ನೀತಿ]]
[[ko:인종 차별]]
[[ko:인종 차별]]
[[krc:Расизм]]
[[krc:Расизм]]

Версія ад 16:28, 27 жніўня 2010

Расізм — сукупнасць канцэпцый, аснову якіх складаюць палажэнні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас, аб вырашальным уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства і аб спрадвечным падзеле людзей на «вышэйшыя» і «ніжэйшыя» расы. Пры гэтым першыя прызнаюцца адзінымі стваральнікамі цывілізацыі, закліканымі да панавання, другія — не здольнымі да стварэння і нават засваення высокай культуры і асуджанымі на эксплуатацыю. Выставіўшы ў сярэдзіне ХІХ ст. першую расісцкую канцэпцыю, француз Ж. А. Габіно абвясціў арыйцаў «вышэйшай расай». У далейшым расізм, пераплецены з сацыяльным дарвінізмам, мальтузіянствам, еўгенікай (Д.Хайкрафт і Б.Кід у Вялікабрытаніі; Ж.Лапуж у Францыі; О.Вольтман, Х.Чэмберлен і О.Аман у Германіі), выкарыстоўваўся для апраўдання расавай дыскрымінацыі, сегрэгацыі і апартэіду, стаў афіцыйнай ідэалогіяй фашызму. Расізм асуджаны міжнародным супольніцтвам.

Вядомым змагаром з расізмам быў Марцін Лютэр Кінг.

Крыніца

Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7