Асвейскае: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Літ. +1
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
| выцякаюць = канал Дзегцяроўка
| выцякаюць = канал Дзегцяроўка
| краіны = [[Беларусь]]
| краіны = [[Беларусь]]
|на карце = Беларусь
|width = 300
|marksize = 4
| плошча = 43,8
| плошча = 43,8
| вышыня =
| вышыня =
| глыбіня = 7,5
| глыбіня = 7,5
|lat_deg=56 |lat_min=5 |lat_sec= |lat_dir=
| каардынаты = {{coor dm|56|05||N|28|10||E}}
|lon_deg=28 |lon_min=10 |lon_sec= |lon_dir=
| вадазбор =
| вадазбор =
| карта =
| карта =

Версія ад 02:39, 31 жніўня 2010

Асвейскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня
  • 11,5 км
Плошча
  • 52,8 км²
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 259 км²
Размяшчэнне
Краіна
Асвейскае (Беларусь)
Асвейскае
Асвейскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаблон:Вызнч, самае паўночнае возера Беларусі і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне, у басейне ракі Дрыса.

Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.

Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, ёсць значны па памерах востраў. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.

Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў – зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.

Возера Асвейскае – буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі Anas platyrhynchos, нырка-сівака Aythya ferina і лыскі Fulica atra. Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.

Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка Асвейскі.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А.Ф. Бубала, В.І. Рудой ; фота А.Ф. Бубала, А.У. Маладзечкін, В.Л. Салаўёў. – Наваполацк, 2007. – 44 с.
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org