Metallica: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: io:Metallica
др робат Дадаем: bn:মেটালিকা
Радок 119: Радок 119:
[[bar:Metallica]]
[[bar:Metallica]]
[[bg:Металика]]
[[bg:Металика]]
[[bn:মেটালিকা]]
[[br:Metallica]]
[[br:Metallica]]
[[bs:Metallica]]
[[bs:Metallica]]

Версія ад 11:37, 11 верасня 2010

Файл:330px-Metallica live London crop.jpg
Канцэрт у Лондане (2003). Злева направа: Роберт Тухіл'ё, Кірк Хэмет, Ларс Ульрых, Джэймс Хэтфілд
Файл:150px-Metallica Logo svg.png
Распрацаваны Хэтфілдам лагатып гурта

Metallica — амерыканскі метал-гурт, які выконвае музыку ў стылях трэш-метал і хэві-метал, утвораны ў 1981 годзе.

Metallica аказала вялікі ўплыў на развіццё металу і ўваходзіць (нароўні з такімі гуртамі, як Slayer, Megadeth і Anthrax) у «вялікую чацвёрку трэш-метала». Альбомы Metallica былі прададзены ў агульнай колькасці больш 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце, што робіць яе самым камерцыйна паспяховым метал калектывам.

Гісторыя

Стварэнне гурта

Гурт Metallica быў заснаваны ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, у кастрычніку 1981 года гітарыстам і вакалістам Джэймсам Хетфилд і ударнікам Ларсам Ульрыхам, пасля таго, як абодва змясцілі аб'яву ў газеце «The Recycler» аб фарміраванні гурта. Басістам стаў Рон Макгоўні, а лідэрам-гітарыстам, пасля доўгіх пошукаў, - Дэйв Мастейн.

Паходжанне назвы

Metallica атрымала сваё імя, калі Рон Куінтана папрасіў Ларса дапамагчы ў выбары імя яго журнала аб метал-гуртах ЗША і Брытаніі. Сярод варыянтаў у Куінтаны была і «Metallica», але Ульрых прапанаваў «Metal Mania» або «Hesse», а «Metallica» - вырашыў захаваць для назвы свайго ўласнага гурта.

Цікавыя факты

  • У 1985 годзе група атрымала мянушку «Alcohollica» праз надмерную прыхільнасць удзельнікаў гурта да спіртнога. Былі нават выпушчаны футболкі з выявай вокладкі Kill 'Em All, толькі замест малатка і крыві былі намаляваныя бутэлька і разлітыя гарэлка, а замест надпісу Kill' Em All - Drink 'Em All.
  • Metallica з'явілася ў эпізодзе анімацыйнага серыялу «The Simpsons. Эпізод з удзелам легендарных металістаў запісваўся ў верасні 2005, менавіта з яго пачнецца 18-ы сезон мульт-эпапеі. 10 верасня адбыўся прэм'ерны паказ Гэтай серыі.
  • У 2006 годзе група ў поўным складзе ў ролі саміх сябе знялася ў камедыі "Прэмія Дарвіна".
  • Музыка Metallica выкарыстоўвалася для катаванняў зняволеных ў амерыканскай турме ў Гуантанама. Даведаўшыся пра гэта, Хэтфілд не знайшоў нічога лепшага, як «пажартаваць »:« Мы мучылі сваіх бацькоў і жонак нашай музыкай шмат гадоў. Чаму б і не іракцам ?». Ягонае выказванне абурыла многіх прыхільнікаў гурта.


Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Кавер-альбомы

Канцэртныя альбомы

Афіцыйныя DVD-выданні

Склад групы

Год Рытм-Гітара, Вакал Сола-Гітарыст Бас-Гітарыст Барабаншчык
1981 Джэймс Хэтфілд Ллойд Грант Джэймс Хэтфілд Ларс Ульрых
1982 Дэйв Мастэйн Рон Макгоўні
1982—1983 Кліф Бёртан
1983—1986 Кірк Хэмет
1986—2001 Джэйсан Нюстэд
2001—2003 Боб Рок
2003—наш час Роберт Трухіл'ё

Былыя ўдзельнікі

Спасылкі

ak:Metallica