Каралінскі папугай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Прычыны знікнення: + {{ізаляваны артыкул}}
др Дадана Катэгорыя:Папугаепадобныя; выдалены шаблон {{няма катэгорый}} (праз HotCat)
Радок 31: Радок 31:
[[simple:Carolina Parakeet]]
[[simple:Carolina Parakeet]]
[[zh:卡羅萊納長尾鸚鵡]]
[[zh:卡羅萊納長尾鸚鵡]]

{{Няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Папугаепадобныя]]

Версія ад 18:58, 11 верасня 2010

Каралінскі папугай

Каралінскі папугай (Conuropsis carolinensis) - вымерлая птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 32 см, крыла - 19 см, размах крыла - 55 см, даўжыня хваста 15 см. Афарбоўка апярэнне цёмна-травяшстых-зялёная. Пярэдняя частка галавы і бакі аранжава-чырвоныя. Патыліца, бакі галавы і горла жоўтыя. Вялікія рокрыўныя крылы аліўкава-зялёнага колеру з жаўтаватым кончыкам. Махавыя пёры цёмнага травяніста-зялёнага колеру, на ўнутраным апахале інтэнсіўнага пурпурна-чорнага колеру. Хваставыя пёры цёмна-зялёныя, на ўнутраным баку з чарнаватай шэра-жоўтай аблямоўкай, з ніжняга боку цёмнага шэра-жоўтага колеру, звонку чарнаватыя. Радужка шэра-бурая. Дзюба бляклая белавата-раговага колеру. Ногі жаўтавата-мяснога. Самкі больш бледнай афарбоўкі.

Распаўсюджанне

Жыў ў Паўночнай Амерыцы ад Паўночнай Дакоты да Місісіпі і Флорыды, даходзячы да 42-га градусы п.ш. Быў адзіным прадстаўніком папугаевых на паўночнаамерыканскім кантыненце.

Прычыны знікнення

Вымер з прычыны бязлітаснага знішчэння паляўнічымі. Бесперапынныя пераследы папугая тлумачыліся шкодай, што наносілі яны палям і пладовым дрэвам. У заапарку Цынцынаці засталіся дзве апошнія асобіны. Іх звалі Ледзі Джэйн і Інкас. Але, на жаль, Ледзі Джэйн памерла летам 1917 года, а следам за ёй памёр Інкас ў лютым 1918 года. Дзікіх птушак апошні раз бачылі ў 1926 годзе ва Фларыдзе, у ваколіцах возера Акічобі, а чуткі аб сустрэчах Каралінскіх папугаяў распаўсюджваліся ў штатах Фларыда, Алабама, Джорджыя да 1938 года. Наколькі гэтыя звесткі дакладныя - невядома.