Рэспубліка Зуева: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рэспубліка Зуева''' - «рэспубліка старавераў», узнікла ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялік...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:07, 13 верасня 2010

Рэспубліка Зуева - «рэспубліка старавераў», узнікла ў час Вялікай Айчыннай вайны паблізу вёскі Саскоркі пад Полацкам на тэрыторыях некалькіх вёсак, населеных пераважна стараверамі. Названа паводле імя старасты вёскі Зуева.

Гісторыя

Сям'я Зуева, як і многія яго аднавяскоўцы, перад вайной пацярпелі ад рэпрэсій з боку савецкай улады.

Таму пасля адступлення Чырвонай арміі Зуеў ўвосень-узімку 1941 г. арганізаваў у вёсцы самакіраванне. Для абароны жыхароў былі створаны атрады самаабароны.

Нямецкая акупацыйная адміністрацыя ў абмен на выплату фіксаванага натуральнага падатку і недапушчэння на сваю тэрыторыю савецкіх партызан прызнала фактычную аўтаномію тэрыторыі з цэнтрам у вёсцы Саскоркі. У рэспубліцы была адноўлена прыватная ўласнасць, адкрыты стараверскія храмы.

Пры адступленні нямецкай арміі Зуеў з часткай сваіх людзей сышоў на Захад. Іншыя стараверы засталіся і пачалі партызанскую барацьбу супраць Чырвонай Арміі. Для гэтай мэты немцы забяспечылі іх зброяй і харчаваннем. Партызанскія групы трымаліся ў лясах пад Полацкам да 1947 года. »