Плаўна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Плаўна''' — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобл. Плошча 4,02 км&sup24. Най...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:07, 20 верасня 2010

Плаўна — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобл.

Плошча 4,02 км&sup24. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 3,45 км. Найбольшая шырыня 1,75 км. Даўжыня берагавой лініі 9,05 км. Аб'ём вады 5,12 млн. м³. Плошча вадазбору 186,5 км².

Знаходзіцца ў басейне р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на ўсход ад г. Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў плошчай 0,07 км², ёсць сплавінныя астравы. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. – Мн., 2007.