Перэгрын Тук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: fa:پره‌گرین توک
др робат Дадаем: pt:Peregrin Took
Радок 52: Радок 52:
[[no:Peregrin Tók]]
[[no:Peregrin Tók]]
[[pl:Peregrin Tuk]]
[[pl:Peregrin Tuk]]
[[pt:Peregrin Took]]
[[ru:Перегрин Тук]]
[[ru:Перегрин Тук]]
[[sl:Peregrin Tuk]]
[[sl:Peregrin Tuk]]

Версія ад 04:39, 28 верасня 2010

<table class="infobox infobox-1213e12b70973934 vcard" style="background:#FAFAFA; border:1px solid #bbb; width:250px;" data-name="Перэгрын Тук
Peregrin Took" > Файл:Prettypippin.jpg Варыянты імя Піпін Раса Хобіт Пол Мужчынскі Месца пражывання Шыр

Перэгры́н Тук ( англ.: Peregrin Took, Пі́пін) - хобіт, персанаж эпасу «Валадар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна. Належаў да шляхетнага хобіцкага роду Тукаў. Паплечнік і блізкі сябар Фрода Бэгінса. Воін Гондара. Выратаваў ад спалення Фараміра, брата Бораміра, сына намесніка Гондара Дэнатара II (які і хацеў спаліць яго). У гэтым яму дапамагаў воін Гондара Берагонд. Пасля Вайны Пярсцёнка стаў танам Шыра.

Біяграфія і ўдзел у падзеях «Валадара Пярсцёнкаў»

Перэгрын Тук нарадзіўся ў 2990 г. Т.Э. у сям'і тана Паладзіна II і Эгланціны Тук і з'яўляўся малодшым дзяцёнкам (у яго былі тры старэйшыя сястры - Перліна, Вочыцвета і Душыца) і адзіным сынам. Яго лепшы сябар - Мерыядак Брэндзібак - з'яўляецца яго стрыечным братам па бацькоўскай лініі.

У 3018 годзе Т.Э., калі Фрода Бэгінс па парадзе Гэндальфа Шэрага ўсё-такі адправіўся ў Рывендэл, выносячы з сабой Пярсцёнак Усяўладдзя, Перэгрын Тук стаў адным з яго спадарожнікаў . На Савеце ў Элранда яго і Мэрыядака Брэндзібака па патрабаванні таго ж Гэндальфа ўключылі ў лік Звяза Пярсцёнка. Усе разам Захавальнікі дабраліся да Парт Галена, дзе Перэгрына і Мэрыядака схапілі оркамі Сарумана, пры гэтым загінуў старэйшы сын намесніка Гондара, Борамір, які абараняў хобітаў. Толькі цудам Перэгрын уратаваўся падчас сваркі оркаў на ўзлессе Фангорна. Там жа ён сустрэўся з энтамі і разам з імі прыняў удзел у знакамітым паходзе воінства энтаў на Ізенгард.

Пасля разгрому Ізенгарда і адхілення Сарумана ад улады Переэгрын воляй выпадку падабраў паланцір, выкінутыя з вежы Артханка Грымам Чарвявустам. Паланцір забраў у яго Гэндальф, аднак, будучы ад прыроды вельмі цікаўным, Перэгрын усё ж такі хітрасцю завалодаў ім і на некаторы час зазірнуў у яго, - тым самым падставіў сябе пад магічны ўдар Цёмнага Валадара Саўрана. Толькі дзякуючы неймавернай хобіцкай стойкасці Піпін не падпарадкаваўся волі Саўрана, аднак Гэндальфу прыйшлося ўзяць яго з сабой з асцярогі, што Саўран пажадае атрымаць дзёрзкага і непакорлівага хобіта жывым.

Гэндальф ўзяў яго з сабой у Гондар, дзе Перэгрын з падзякі да свайго абаронцы, пакойнага Бораміра, паступіў на службу да яго бацькі, намесьніка Дэнатара II і стаў - адзіным з вядомых хобітаў - Стражаў Цытадэлі Мінас Цірыта. Дзякуючы Перэгрыну, своечасова папярэдзіўшага Гэндальфа, маг паспеў перашкодзіць звар'яцеламу Дэнатару і выратаваць жыццё малодшаму сыну намесніка, Фараміру.

Пасля разгрому войскаў Мордара на Пеленнорскіх палях Пеэегрын у складзе роханска-гондарскай дружыны прыняў удзел у паходзе да Мараннона і ў Бітве каля Чорнай Брамы, дзе асабіста забіў аднаго з троляў.

З заканчэннем Вайны Пярсцёнка Перэгрын, удастоены ў Гондары рыцарскага звання і прызначаны на пасаду каралеўскага пасланца, вярнуўся ў Шыр, дзе разам з Мэрыядакам узначаліў паўстанне хобітаў супраць дыктатуры Сарумана, які хітрасцю захапіў уладу над краінай. Паўстанне завяршылася пераможнай бітвай ў Прырэчьы, у якім Перэгрын і Мэрыядак выступалі ў якасці палкаводцаў.

У 1914 г. Ч.Э. Перэгрын Тук атрымаў у спадчыну тытул тана. У 1964 г. яны з Мэрыядакам добраахвотна склалі з сябе абавязкі кіраўнікоў сваіх родаў і адправіліся ў падарожжа ў Рохан і ў Гондар. Праз год абодва памерлі ў Гондары і былі пахаваныя ў магільным склепе гондарскіх каралёў і намеснікаў на Рат Дзінен.