Вялікі шаўковы шлях: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: mr:रेशीम मार्ग
EmausBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ur:شاہراہ ریشم
Радок 77: Радок 77:
[[ug:يىپەك يولى]]
[[ug:يىپەك يولى]]
[[uk:Великий шовковий шлях]]
[[uk:Великий шовковий шлях]]
[[ur:شاہراہ ریشم]]
[[vi:Con đường tơ lụa]]
[[vi:Con đường tơ lụa]]
[[zh:丝绸之路]]
[[zh:丝绸之路]]

Версія ад 12:04, 2 кастрычніка 2010

Вялікі шоўкавы шлях у 1 стагоддзі

Вялікі шоўкавы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; кіт.: 絲綢之路, узб.: Буюк Ипак Йўли, каз.: Жібек Жолы, перс.: جاده ابریشم, араб. طريق الحرير‎‎, хіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагоддзі да н.э. Вёў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан праз Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход.

Узнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.

Шаблон:Link FA