Бамір Топі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Bamir Topi.jpg|thumb|Бамір Топі]]
'''Бамір Міртэза Топі''', алб. Bamir Myrteza Topi (нар. [[24 красавіка]] [[1957]] г., [[Тырана]], [[Албанія]]) - [[прэзідэнт]] Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіў.
'''Бамір Міртэза Топі''', алб. Bamir Myrteza Topi (нар. [[24 красавіка]] [[1957]] г., [[Тырана]], [[Албанія]]) - [[прэзідэнт]] Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіў.



Версія ад 15:49, 2 кастрычніка 2010

Бамір Топі

Бамір Міртэза Топі, алб. Bamir Myrteza Topi (нар. 24 красавіка 1957 г., Тырана, Албанія) - прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіў.

Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай Партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996-1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.

Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць

Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987-1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.