Стаўбцоўская раўніна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Мінскай вобласці]]


[[be-x-old:Стаўпецкая раўніна]]
[[be-x-old:Стаўпецкая раўніна]]

Версія ад 10:25, 3 кастрычніка 2010

Стаўбцоўская раўнінараўніна на паўднёвым захадзе Мінскай і ўсходзе Гродзенскай абласцей, у басейне верхняга цячэння р. Нёман. Мяжуе з Мінскім узвышшам, Нёманскай нізінай, Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, Капыльскай градой. Вышыня 150-200 м.

У тэктанічных адносінах Стаўбцоўская раўніна прымеркавана да цэнтральнай часткі Белпрускай антэклізы, дзе Цэнтральнабеларускі масіў сучляняецца з Валожынскім грабенам. Складзена з ніжнепратэразойскіх гнейсаў, кварцытаў, верхнемелавых мергельна-мелавых моцна апясчаненых парод, антрапагенавых чырвона-бурых марэнных супескаў і суглінкаў, месцамі перакрытых водна-ледавіковымі розназярністымі пяскамі і супескамі. Магутнасць антрапагенавых асадкаў 100-150 м.

Раўніна фарміравалася ў зоне акумуляыі сожскага ледавіка, пасля адступлння якога значна перапрацавана эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі. Паверхня спадзіста-хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая. Адносныя вышыня 3-7 м. Трапляюцца забалочаныя і затарфаваныя лагчыны, часам з вадацёкамі на водападзелах — тэрмакарставыя западзіны, прыдалінныя ўчасткі парэзаны лагамі, зрэдку ярамі. Карысныя выкапні: мел, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, лёгкаплаўкія гліны.

Асноўныя рэкі: Нёман, Уса, Ператуць, Лоша, Нёманец, Уздзянка, Тур’я.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы, у паніжэннях — дзярнова-падзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярнова-глеістыя (поймавыя) з участкамі тарфяна-балотных.

Лясістасць 30%. Вялікія масівы на поўначы раўніны. Пераважаюць хвойнікі і ельнікі верасовыя і імшыстыя. Трапляюцца дубровы і другасныя бярэзнікі, у паніжэннях — чорнаалешнікі са сфагнавымі балотамі. Паверхня моцна разараная.

На тэрыторыі раўніны Коласаўскі заказнік.

Шаблон:MinskObl-geo-stub