Плошча Перамогі (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Webskins (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{coord|display=title|53|54|30|N|27|34|28|E|type:landmark_region:BY}}
{{coord|display=title|53|54|30|N|27|34|28|E|type:landmark_region:BY}}
[[Image:Victory-square.jpg|right|thumb|300px|Плошча Перамогi]]
[[Image:Victory-square.jpg|right|thumb|300px|Плошча Перамогi]]
'''Плошча Перамогi''' ({{lang-ru|Площадь Победы}}) — плошча ў цэнтры [[Мінск|Мiнск]]у, знаходзiцца на скрыжаваннi [[Праспект Незалежнасці, Мінск|прaспекту Незалежнасцi]] i [[Вуліца Захарава, Мінск|вулiцы Захарава]]. Плошча знаходзiцца ў гiстарычным цэнтры [[Горад Мінск|Мiнску]] насупраць дома-музею I-га з'езду РСДРП побач з будынкамi Галоўнай Рэдакцыi [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі|Беларускага Радыё i Тэлебачання]], i Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер якi цягнецца да ракi Свiслач i уваходу у Цэнтральны Парк Культуры i Адпачынку iмя М. Горкага.
'''Плошча Перамогi''' — [[плошча, архітэктура|плошча]] ў цэнтры [[Мінск|Мiнск]]у, знаходзiцца на скрыжаваннi [[Праспект Незалежнасці, Мінск|прaспекту Незалежнасцi]] i [[Вуліца Захарава, Мінск|вулiцы Захарава]]. Плошча знаходзiцца ў гiстарычным цэнтры [[Горад Мінск|Мiнску]] насупраць дома-музею I-га з'езду РСДРП побач з будынкамi Галоўнай Рэдакцыi [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі|Беларускага Радыё i Тэлебачання]], i Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер якi цягнецца да ракi Свiслач i уваходу у Цэнтральны Парк Культуры i Адпачынку iмя М. Горкага.


Плошча з'яўляецца вiзiтнай карткай горада Мiнска. Праз яе праходзяць парады i святочныя шэсцi. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.
Плошча з'яўляецца вiзiтнай карткай горада Мiнска. Праз яе праходзяць парады i святочныя шэсцi. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Версія ад 10:50, 7 кастрычніка 2010

Плошча Перамогi

Плошча Перамогiплошча ў цэнтры Мiнску, знаходзiцца на скрыжаваннi прaспекту Незалежнасцi i вулiцы Захарава. Плошча знаходзiцца ў гiстарычным цэнтры Мiнску насупраць дома-музею I-га з'езду РСДРП побач з будынкамi Галоўнай Рэдакцыi Беларускага Радыё i Тэлебачання, i Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер якi цягнецца да ракi Свiслач i уваходу у Цэнтральны Парк Культуры i Адпачынку iмя М. Горкага.

Плошча з'яўляецца вiзiтнай карткай горада Мiнска. Праз яе праходзяць парады i святочныя шэсцi. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Транспарт: Мятро Плошча Перамогi, трамваi 1,3,4,6,8,10,11

Помнiк Перамогi

На плошчы ўмацаваны трыццацiвасьмiмятровы гранiтны помнiк, увянчаны трохмятровым выяўленнем ордэна Перамогi. На пастаменце ў згрунтаваннi помнiку — свяшчэнны меч Перамогi. Помнiк збудаваны ў 1954 годзе у гонар воiнаў Савецкай армii i партызанаў Беларусi, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Скульптары: З. Азгур, А. А. Бембель, С.Селiханаў. Архiтэктары: У. А. Кароль, Г.Загорскi.

На чатырох гранях пастаменту помнiка закладзены бронзавыя тэматычныя гарэльефы: "9 мая 1945 года", , "Савецкая Армiя ў гады Вялiкай Айчыннай вайны", "Партызаны Беларусi", "Слава паўшым героям".

Чатыры бронзовых вянка вакол абелiска вызначаюць чатыры франты, воiны якiх прамлi ўдзел у вызваленнi Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў.

Гiсторыя збудавання плошчы

Да 1958 года плошча называлася Круглая. У 1939 г. пачалi будаваць два дугпадобных дома па проекту арх. Р. Столера. У час вайны iх часткова разбамбiлi. У 1947 годзе архiтэктар прыехаў у Мiнск i дапамог iх адбудаваць. Да вайны па праспекце Ленiна праз плошчу хадзiў трамвай. Да ўмацавання манументу Перамогi на плошчы знаходзiўся сiмвалiчны камень абгароджаны цэпам.

У 1946 годзе быў аб'яўлены конкурс на манумент Перамогi. Пачаткова планавалася размясцiць помнiк каля цяперашняй Кастрычнiцкай плошчы. Магчыма гэтым тлумачыцца доўгае пуставанне месца Кастрычнiцкай плошчы да часу калi збудавалi Палац Рэспублiкi. Выбраны праект прадугледжваў 48-мятровы помнiк з белага мармуру з ружовым адценкам. Каб паспець адкрыць помнiк да 10-годдзя вызвалення Беларусi, вырашылi зрабiць яго з серага гранiту i на 10 метраў карацей.

Гранiт быў прывезены з-пад Днепрапятроўска i Жытомiра. Мазаiку для ордэна Перамогi прыслалi з Акадэмii мастацтваў Ленiнграда. Разьбу па гранiту зрабiлi украiнскiя муляры. Бронзавыя гарэльефы, меч i вянкi адлiвалi ленiнградскiя спецыялiсты завода "Манументскульптура".

Ля падножжа помнiка 3 ліпеня 1961 года, ў дзень 17-й гадавiны вызвалення горада Мiнска, ганаровы грамадзянiн города Мiнска, Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнiк А. С. Бурдзейны запалiў вечны агонь.

Каб змясцiць станцыю метро i выхады, у 1984-м архітэктары Б. Ларчанка, Б. Школьнiкаў i К. Вязгiн перапланавалi плошчу з круглай у авальную. 1 лiпеня 1984 года на плошчы умацавалi гранiтныя блокi з капсуламi з зямлёй гарадоў-герояў: Масквы, Ленiнграда, Волгаграда, Кiева, Адэсы, Севастопаля, Керчы, Наварасiйска, Тулы, Бресцскай крэпасцi. У 1985 годзе — капсулы з зямлёй гарадоў-герояў Смаленска i Мурманска.

Манумент у падземным пераходзе станцыi

8 мая 1985 года ў знаменаванне 40-годдзя Перамогi ў падземным пераходзе на плошчы Перамогi адчынiлася Мемарыяльная зала ў гонар загiнуўшых Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Беларусi. Пад плошчай была пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзiць у мемарыяльную залу. У цэнтры залы вянок з мастацкага шкла з падсветкай (мастак У. Пазняк). На сцяне залы замацаваныя бронзавая Зорка Героя Савецкага Саюза i аркушы з iмянами 566 нараджэнцаў Беларусi i iншых рэспублiк, якiя прымалi ўдзел у вазваленнi беларускай зямлi, i за свае подзвiгi былi ўзнагароджаныя званнем Героя Савецкага Союза.

У 2003 г. адбылася чарговая рэканструкцыя плошчы.

Спасылкi

Так выглядала плошча у 50-х гадах

Афiцыйны сайт Беларусi

Вiд з усходу на захад

Здымкi на wikimapia.org

Акцыя Белтэлерадыёкампанii «Плошча Перамогi»

Мiнскi слэнг пра будынкi ля плошчы

Карцiна Натана Майсеевіча Воранава «Плошча Перамогi», 1964