Грэцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 108: Радок 108:
=== Азёры ===
=== Азёры ===


У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км2. Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры [[Трыхоніс]] (95,5 км²), [[Волві]] (75,6 км²), [[Вегарытыс]] (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — [[Горад Яніна|Яніна]] (22 км²).
У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км2. Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры [[Возера Трыхоніс|Трыхоніс]] (95,5 км²), [[Волві]] (75,6 км²), [[Вегарытыс]] (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — [[Возера Яніна|Яніна]] (22 км²).


=== Астравы ===
=== Астравы ===

Версія ад 15:26, 15 кастрычніка 2010

Шаблон:Краіна1

Грэцыя - краіна на поўдні Еўропы. Знаходзіцца на Балканскім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Албаніяй, Былой югаслаўскай Рэспублікай Македоніяй і Балгарыяй, на паўночным усходзе — з Турцыяй. На ўсходзе і поўдні абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам. Краіна названая па этноніме народа — грэкі.

Сталіца — горад Афіны.

Прызнаная калыска заходняй цывілізацыі, першая ў гісторыі дэмакратычная дзяржава. Член ЕС з 1981, НАТО — з 1952.

Гісторыя

Грэцыя была заселена з незапамятных часоў. Астанкі старажытных архантрапаў узростам ў 360 тыс. гадоў знойдзены ў пячоры Петралоне. Вядомыя таксама астанкі неандэртальцаў, якія жылі 40 тыс. гадоў таму на тэрыторыі Пелапанеса.

Дагрэчаская Эгейская цывілізацыя датуецца 30-12 стагоддзямі да н.э.

Першая культура на тэрыторыі Грэцыі, дзе дамінуе ўласна грэчаскае насельніцтва — гэта Мікенская культура, якая аб’яднала у сабе дасягненні ранейшых эгейскім культур.

«Цёмныя стагоддзі» або «Гамераўская Грэцыя» — перыяд у гісторыі Старажытнай Грэцыі, які ахоплівае каля 1200—800 да н.э., пачаўся пасля заняпаду Мікенскай культуры і меркаванага дарыйскага ўварвання, і скончыўся з пачаткам росквіту грэчаскіх полісаў (перыяду архаікі).

Традыцыйна, уласна старажытнагрэчаскі перыяд пачаўся з першых Алімпійскіх гульняў у 776 да н.э. і працягваўся да смерці Аляксандра Македонскага ў 323 да н.э.

Эліністычны перыяд гісторыі Грэцыі працягваўся ад смерці Аляксандра Македонскага да далучэння Пелапанескага паўвострава і грэчаскіх астравоў да Рыма ў 146 да н.э.

Рымская Грэцыя — перыяд грэчаскай гісторыі пасля перамогі Рыма над карынфянамі ў бітве пры Карынфе ў 146 да н.э. да перайменавання горада Візантыя ў 330 у Новы Рым, пазней Канстанцінопаль, рымскім імператарам Канстанцінам I і пераносу ў яго сталіцы Рымскай імперыі.

У складзе Візантыі значэнне Грэцыі зноў павышаецца. У 14 стагоддзі гэты перыяд заканчваецца з далученнем Грэцыі да імперыі турак-асманаў. Большая частка Грэцыі з’яўлялася часткай Асманскай імперыі да абвяшчэння незалежнасці ў 1821.

Першым кіраўніком незалежнай Грэцыі быў Іаан Кападзістрыя.

Аднак, на тэрыторыі незалежнай Грэцыі тады пражывала толькі каля 1/6 часткі грэкаў Міжземнамор’я (каля 0,8 млн з 5 мільёнаў). Таму да 1970-х гадоў галоўным вектарам ўнутранай і знешняй палітыкі былі планы па аднаўленні грэчаскага адзінства, якія атрымалі ў 19 стагоддзі назву Вялікай ідэі (грэч. Μεγάλη Ιδέα), а на сумежных грэчаскіх тэрыторыях узнік тэрмін энозіс, або імкненне да ўз’яднання з Грэцыяй.

Пасля стварэння Турэцкай Рэспублікі Грэцыя ўцягнулася ў 1919-22 у вайну супраць яе і прайграла. У 1941-44 акупіравана італьянска-нямецкімі войскамі. У 1944-49 у Грэцыі ідзе грамадзянская вайна паміж камуністамі і раялістамі, аднак манархія будзе скасавана толькі ў 1973 сіламі ваенных.

Палітычная структура

Адміністрацыйнае дзяленне

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі ўключае ў сабе 13 адміністрацыйных акруг (абласцей, або перыферыі (грэч. περιφέρειες)), якія затым падзяляюцца на 54 нома, або прэфектуры. Дадаткова да гэтых акруг існуе адзін аўтаномны рэгіён - Аян-Орас (грэч. Άγιον Όρος - «Святая Гара») у раёне гары Афон.

13 адміністрацыйных акруг
  1. Атыка
  2. Цэнтральная Грэцыя
  3. Цэнтральная Македонія
  4. Крыт
  5. Усходняя Македонія і Фракія
  6. Эпір
  7. Іянічныя астравы
  8. Паўночныя Эгейскія астравы
  9. Пелапанес
  10. Паўднёвыя Эгейскія астравы
  11. Фесалія
  12. Заходняя Грэцыя
  13. Заходняя Македонія

Геаграфічныя дадзеныя

Агульныя звесткі

Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе з Албаніяй, Македоніяй, Балгарыяй і Турцыяй. Абмываецца: Міжземным морам, у тым ліку: Іанічным, Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжа КрытаЛівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны. Тэрыторыя Грэцыі падзеленая на тры часткі. У мацерыковую Грэцыю ўваходзяць: Македонія — паўночная вобласць Грэцыі, межная з Албаніяй (Яніна, Ігуменіца), Балгарыяй (Радопі) і Македоніяй (Касторыя, Халкідыкі); Фракія — паўночна ўсходняя вобласць, межная з Балгарыяй і Турцыяй (Александропаль, Каматыні); Эпір — паўночна заходняя вобласць, межная з Албаніяй (абмываецца Іянічным морам); Фесалія — найболей раўнінная вобласць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Ларыса, Волас, Трыкала); Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халкіда, Ламія, Амфіса); Атыка — вобласць вакол Афін; Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім пярэсмыкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора: Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом; Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй часткі Эгейскага мора; Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — утвараючы кольца, архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас, Андрас, Сіфнос, Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя СпарадыДадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, у ўзбярэжжа Турцыі (астравы Радос, Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).

Рэльеф

Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фармавання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і што прываблівае аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Вышэйшая кропка Грэцыі — гара Алімп (2917 м). Вышэй 2000 метраў паднімаюцца таксама Пінд, Парнас, горны ланцуг на поўначы Пелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паpкі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа, Эта і інш.

Рэкі

На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі — Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нестас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.

Азёры

У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км2. Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры Трыхоніс (95,5 км²), Волві (75,6 км²), Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — Яніна (22 км²).

Астравы

У склад Грэцыі ўваходзіць больш за 2 000 астравоў, ад буйных (Крыт, Эўбея) да дробных (Патмас, Хрысі, Кастэларыза). На іх долю прыпадае каля 20% усёй грэчаскай тэрыторыі.

Усе астравы падзяляюцца на некалькі груп:

Карысныя выкапні

Грэцыя не валодае значнымі запасамі якіх-небудзь карысных выкапняў. Найбольш распаўсюджаным і здабываемым з'яўляецца лігніт, або слабавуглефікаваны буры вугаль. Ён з'яўляецца галоўным паліўным рэсурсам Грэцыі. У канцы XX стагоддзя ў Эгейскім моры былі знойдзеныя нязначныя запасы нафты і газу. Вядзецца іх распрацоўка.

Адносна багатая Грэцыя руднымі карыснымі выкапнямі. Сярод іх жалезныя, марганцавыя, нікелевыя, хромавыя, медныя і поліметалічныя руды. Значныя запасы баксітаў, або алюмініевых руд. Паводле ацэнак геолагаў у нетрах Грэцыі залягаюць каля 650 млн.т. гэтай каштоўнай руды, што робіць Грэцыю адным з найбуйнейшых яе здабытчыкаў ў Еўропе.

Флора і фауна

На тэрыторыі Грэцыі захавалася няшмат відаў дзікіх жывёл і папуляцыі іх невялікія. Гэта звязана са шматтысячагадовай гісторыяй гэтай краіны — больш за 8000 гадоў людзі актыўна палявалі на жывёл і вынішчалі расліны на тэрыторыі Грэцыі. Найбольш распаўсюджаныя тут невялікія жывёлы: зайцы, барсукі і розныя віды мышэй.

З прыкладна 5 000 відаў раслін Грэцыі найбольш распаўсюджаныя невялікія расліны і кусты. На паўвостраве Халкідыкі часта сустракаюцца хваёвыя лясы. Распаўсюджаныя кіпарысы і платаны. Узрост некаторых дасягае некалькіх тысяч гадоў. Вельмі распаўсюджаная аліва - адно з каштоўных дрэў Грэцыі і ўсяго Міжземнамор'я.

У цэлым бедная расліннасць Грэцыі тлумачыцца шырокім распаўсюджваннем коз у Старажытнай Грэцыі, якія абгрызалі кару дрэў, з прычыны чаго тыя гінулі, а дробныя растліны проста вытоптваліся. Існуе нават прымаўка — «Грэцыю з'елі козы».

Гарады Грэцыі

Для Грэцыі характерная дыспрапорцыя гарадскога рассялення: пераразвітая агламерацыя Афін (з агульным насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек — 7-я па памерах агламерацыя ў ЕС) і невялікія іншыя гарады (толькі 4 з іх, што не ўваходзяць у афінскую агламерацыю, маюць насельніцтва звыш 100 тыс. чалавек).

Паводле перапісу 2007 буйнейшымі гарадамі Грэцыі з'яўляюцца:

  1. Афіны (720 тыс. жыхароў у рысе горада)
  2. Фесалонікі (350 тыс. жыхароў)
  3. Пірэй (170 тыс. жыхароў, частка афінскай агламерацыі)
  4. Патры (165 тыс. жыхароў)
  5. Іракліён (140 тыс. жыхароў)
  6. Перыстэры (137 тыс. жыхароў, частка афінскай агламерацыі)
  7. Ларыса (130 тыс. жыхароў)
  8. Каліфея (107 тыс. жыхароў, частка афінскай агламерацыі)
  9. Нікея (95 тыс. жыхароў, частка афінскай агламерацыі)
  10. Каламарыя (94 тыс. жыхароў, частка фесалонікскай агламерацыі)

Эканоміка

Грэцыя — індустрыяльна-аграрная краіна з высокаразвітым сектарам паслуг. Грэцыя з'яўляецца адным з найважнейшых еўрапейскіх і сусветных турыстычных цэнтраў. Вялікі аб'ём экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі. Суднаходныя кампаніі валодаюць найбуйнейшым марскім гандлёвым флотам у свеце.

Прамысловасць

Дзяржаўны сектар прамысловасці дае каля 20% ВУП. Найбольш развітыя лёгкая і харчовая прамысловасць. У прамысловасці занята 21% працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча баксітаў, пірытаў, нікелевых руд, магнезітаў. Развітая металургічная прамысловасць, хоць у адпаведнасці з рашэннямі ЕС вытворчасць сталі ў Грэцыі скарочаная на 30%. Маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галін. Прыярытэтнае развіццё атрымалі тэкстыльная, харчовая галіны і вытворчасць будматэрыялаў (лічыцца, што ў горадзе Волас размешчана самая буйная ў свеце фабрыка па вытворчасці цэменту).

Сельская гаспадарка

Таварная сельская гаспадарка недастаткова развіта з-за недахопу ўрадлівых глебаў, невялікай колькасці ападкаў, выпадаючых за год, і неэфектыўнай сістэмы землеўладання (аснову яе складаюць невялікія фермы). Каля 30% зямель Грэцыі ворныя. Толькі ў далінах Фесаліі, Фракіі і Македоніі магчыма буйнамаштабная вытворчасць. Тут вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, ячмень, цукровы бурак, бавоўну і тытунь. Грэцыя - лідэр сярод краін ЕС па вытворчасці апошніх двух культур.

Добра развіта садоўніцтва і агародніцтва. Вырошчваюць масліны (большая частка адразу ж перапрацоўваецца ў алей), вінаград, дыні, персікі, апельсіны, памідоры. Цытрусавыя і бахчавыя культуры Грэцыя экспартуе ў краіны ЕС. Гістарычна ў Грэцыі выпускаюць віны з дабаўкамі смалы, але ў апошні час на экспарт сталі вырабляць гатункі без такіх спецыфічных дабавак, хоць грэчаскія віны пакуль па папулярнасці не могуць параўнацца з вінамі з іншых краін Еўропы. Грэчаская сельская гаспадарка - галоўны атрымальнік субсідый ЕС.

Славутасці

Папулярныя курорты Грэцыі: Касторыя, Корфу, востраў, Крыт, Радос, востраў

Насельніцтва

Большасць насельніцтва Грэцыі складаюць грэкі (92 %). Адзінай афіцыйнай меншасцю з'яўляюцца мусульмане Фракіі і Дадэканескіх астравоў, улучальныя туркаў (0,8 % насельніцтва Грэцыі), памакаў (балгарамоўныя мусульмане, 0,3 %) і цыган-мусульман (0,1 %). Іншыя меншасці вылучаюцца ў асноўным на моўных падставах і афіцыйна не прызнаюцца ў Грэцыі: албанцы (1 %; у тым ліку арваніты), «славянамоўныя грэкі» або македонскія славяне (блізкія македонцам, 1,6 %), арамуны (1,1 %, уключаючы мегленітаў), праваслаўныя цыгане (яшчэ 1,8 %), сербы (0,3 %), арабы (0,3 %), армяне (0,3 %), яўрэі (0,05 %) і інш.

Рэлігія

Артыкул 3-ці Канстытуцыі Грэцыі абвяшчае:

«Панавальнай у Грэцыі рэлігіяй з'яўляецца рэлігія Усходне-Праваслаўнай Царквы Хрыстовай»[1].

Абсолютное большинство верующего (98 %, согласно данным за 2006[2]) насельніцтва краіны — члены Эладскай Праваслаўнай Царквы.

ЭПЦ фармальна аддзеленна ад дзяржавы, паводле часткі 1, падзелу Ў, артыкулу 3 Канстытуцыі ад 1975 г; але карыстаецца шырокай дзяржаўнай падтрымкай; празелітызм сярод праваслаўных афіцыйна забаронены.

Культура

Кухня

Грэчаская кухня прадстаўляе сабой прыклад тыповай міжземнаморскай або балканскай кухні. Але шмат у чым кухня грэкаў адрозная ад кухняў яе бліжэйшых суседзяў - Балгарыі, Албаніі і Італіі. Перш за ўсё спецыі: іх грэкі дадаюць у сваю ежу часцей за іншых у Еўропе. Разам з тым грэчаская кухня не з'яўляецца вострай.

Другая адметная асаблівасць грэчаскай кухні гэта мноства аліўкавага алею. Ён дадаецца практычна ва ўсе стравы і выкарыстоўваецца не толькі як духмяная прыправа, але і падчас тэрмічнай апрацоўкі ежы. Яшчэ адным незаменным кампанентам з'яўляецца лімон.

Асаблівы гонар грэкаў - сыр. У Грэцыі яго вырабляецца не менш за 50 гатункаў (у кожным рэгіёне свой асаблівы рэцэпт). Грэкі спажываюць сыру больш за ўсіх у свеце - больш за 25 кг у год на чалавека. Самы папулярны гатунак носіць назву «фета»: менавіта ён выкарыстоўваецца ў прыгатаванні знакамітага «грэчаскага салата», які ў самой Грэцыі называецца «харыятыкі» (вясковы).

Не менш папулярнае ў Грэцыі мяса. Перавага аддаецца свініне, бараніне і казляціне. Мусака - адна з самых вядомых страў, прыгатаваная з дабаўленнем як мяса, так і традыцыйнай для Грэцыі гародніны. Вельмі папулярныя рыба, малюскі і іншыя морапрадукты.

Святы

Дата Беларуская назва Мясцовая назва Заўвагі
1 студзеня Новы год ΠΡΩΤΟΧΡΟΝΙΑ
Багаяўленне ΑΓΙΑ ΘΕΟΦΑΝΕΙΑ
ΚΑΘΑΡΗ ΔΕΥΤΕΡΑ
Дабравешчанне ΕΥΑΓΓΕΛΙΣΜΟΥ ΘΕΟΤΟΚΟΥ

Папулярная культура

У 2006 годзе Афіны прымалі ў сябе конкурс песні Еўрабачанне пасля перамогі на папярэднім конкурсе спявачкі Хелены Папарызу.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 5 сакавіка 1992 года[3].

У Сеціве

Зноскі

Шаблон:Балканская Антанта

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA