Геаграфія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: bo:ས་ཁམས་རིག་པ།
Радок 64: Радок 64:
[[bm:Dùgùkòlòkùnnàkalan]]
[[bm:Dùgùkòlòkùnnàkalan]]
[[bn:ভূগোল]]
[[bn:ভূগোল]]
[[bo:ས་ཁམས་རིག་པ།]]
[[br:Douaroniezh]]
[[br:Douaroniezh]]
[[bs:Geografija]]
[[bs:Geografija]]

Версія ад 08:29, 31 кастрычніка 2010

Фізічная карта свету

ГЕАГРАФІЯ (ад грэч. γη (ге) - Зямля і γραφειν (графеін) - пішу) - комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі планеты Зямля.

Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. Фізічная геаграфія вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.

Развіццё геаграфіі як навукі, важнейшыя геаграфічныя адкрыцці

Некаторыя ўяўленні аб геаграфічных аб'ектах і з'явах меліся ў чалавека ўжо ў глыбокай старажытнасці. Сведчанні гэтага — малюнкі з'яў прыроды, значковыя карты-схемы, створаныя першабытнымі людзьмі. Але геаграфіі, як навукі ў тыя часы яшчэ не існавала.

Радзімай геаграфіі можна лічыць Старажытную Грэцыю. Менавіта тут з'явіліся першыя ўяўленні аб шарападобнасці Зямлі (Платон), аб існаванні геаграфічных паясоў (Арыстоцель), былі створаныя першыя карты свету, сабраныя геаграфічныя звесткі аб Еўропе, Блізкім Усходзе і Лівіі (Паўночнай Афрыцы). Эратасфен, які жыў у III ст. да н. э. у г. Александрыя ўпершыню даволі дакладна вылічыў радыус Землі, ён жа прапанаваў назваць навуку аб Зямлі «геаграфіяй». Страбон на мяжы нашай эры ў 17-томнай працы «Геаграфія» абагульніў веды старажытнагрэчаскіх навукоўцаў. Старажытнарымскі вучоны Пталемей у II ст. стварыў першую карту свету з выкарыстаннем сеткі геаграфічных каардынат.

Аднак у Сярэднявечнай Еўропе стала панаваць біблейская карціна свету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь светапогляд засноўвалася на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд еўрапейцаў. Сярод іх: венецыянец Марка Пола, які здзейсніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў Кітай; Афанасій Нікіцін першы рускі падарожнік па Індыі (XV ст.).

Прарыў у адкрыцці еўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Вось найважныя з іх: дасягненне X. Калумбам берагоў Амерыкі (1492), плаванне В. ды Гамы вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасветнае плаванне экспедыцыі Ф. Магелана (1519-22), адкрыццё галандцамі берагоў Аўстраліі (пач. XVII ст.), адкрыццё рускімі землепраходцамі Сібіры і Далёкага Усходу (кан. XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.

У Новы час (XVII—XIX стст.) геаграфія стала развівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спецыяльную (занятую апісаннем асобных краін) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернасці). Яго суайчыннік А. Гумбальдт заснаваў вучэнне аб прыродных комплексах (ландшафтах) і вылучыў ландшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадскую галіны. У Новы час з'явіліся паняцці «фізічная геаграфія» (А. Гумбальдт) і «эканамічная геаграфія» (М. Ламаносаў). Географ і падарожнік XIX стагоддзя П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі казаў, што прадмет вывучэння геаграфіі — прырода і дзейнасць чалавека, які змяняе прыроду.

Выбітныя падарожнікі Новага часу: брытанец Дж. Кук, які паўторна адкрыў Аўстралію і здзейсніў шматлікія адкрыцці ў Акіяніі; расійскія мараплаўцы М. П. Лазараў і Ф. Ф. Белінсгаузен, якія адкрылі Антарктыду; шатландзец Д. Лівінгстан — даследчык Афрыкі; выхадцы з Беларусі — даследчыкі далёкіх краін: І. Д. Чэрскі (Сібір), І. Дамейка (Анды); нарвежац Р. Амундсен, які першым дасягнуў Паўднёвага полюса.

Да пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сістэму навук. Расійскі навуковец В. В. Дакучаеў заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А. І. Ваейкаў — кліматалогіі, У. І. Вярнадскі — біягеаграфіі, амерыканец У. Дэвіс — геамарфалогіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ Л. С. Берг стварыў сучаснае вучэнне аб ландшафтах, М. М. Баранскі сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А. А. Грыгор'еў упершыню акрэсліў паняцце геаграфічная абалонка, як планетарны комплекс, кампаненты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні. Геаграфічная абалонка і яе складовыя часткі — гэта і ёсць аб'ект вывучэння сучаснай геаграфіі.

Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў

Да цяперашняга часу добра вывучаныя шматлікія рэгіёны Землі, таму важнай крыніцай геаграфічных ведаў з'яўляецца геаграфічная літаратура. Нараўне з гэтым, геаграфічныя даследаванні працягваюцца. Пры палявых даследаваннях вывучэнне геаграфічных аб'ектаў вядзецца непасрэдна на мясцовасці. Экспедыцыі таксама з'яўляюцца важнай крыніцай геаграфічнай інфармацыі. У сучаснай геаграфіі замест кароткатэрміновых экспедыцый сталі арганізоўваць комплексныя стацыянары і пастаянна дзеючыя станцыі і лабараторыі. Дзякуючы гэтаму, створана сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта інфармацыйная сістэма, задача якой складаецца ў назіранні за станам прыроднага асяроддзя і зменамі, якія адбываюцца ў ім пад уплывам дзейнасці чалавека.

Акрамя таго, у геаграфіі знайшлі ўжыванне і дыстанцыйныя метады даследаванняў, у прыватнасці: вывучэнне аэрафотаздымкаў і даследаванне Землі з космасу. Пры выкарыстанні дыстанцыйных метадаў даследаванняў значна павялічваецца тэрыторыя, ахопленая назіраннем.

Велізарнае значэнне, як крыніцы геаграфічнай інфармацыі, маюць геаграфічныя карты. Не выпадкова карту завуць «другой мовай» геаграфіі, бо любое геаграфічнае даследаванне пачынаецца з вывучэння карт і заканчваецца складаннем новых геаграфічных карт.

Для вывучэння працэсаў і з'яў у геаграфіі ў цяперашні час шырока ўжываюцца метады эксперыментальных даследаванняў, мадэляванне разнастайных геаграфічных працэсаў і з'яў.

Вынікі геаграфічных даследаванняў ужываюцца для планавання развіцця тэрыторый, прагназавання працэсаў і з'яў, якія адбываюцца ў прыродзе.

Літаратура

  • Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
  • Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA ak:Gyeografi