Сцерлядзь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: mhr:Сӱгӧ |
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]] |
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
|||
[[az:Çökə]] |
[[az:Çökə]] |
Версія ад 23:00, 4 лістапада 2010
Сце́рлядзь (Acipenser ruthenus) — рыба сямейства асятровых.
Сцерлядзь самыя маленькая з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі костнымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя – шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі – невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.
Жыве сцерлядзь ля дна рэк у самых глыбокіх месцах – праточных ямінах з пясчаным або галечным дном. У стаячыя воды заходзіць толькі ў час кармёжкі. Прычым зімуе яна ў нізоўі рэк. Вясной падымаецца ў іх вярхоўі. На гэта ім патрабуецца 4-5 тыдняў. Сілкуецца яна галоўным чынам ракападобнымі, чарвякамі, лічынкамі хіранамід і іншымі насякомымі.
Нерасціцца таксама на вялікай глыбіні пры высокім узроўні вады ў другой палове красавіка – пачатку траўня. Тэмпература ў рацэ пры гэтым павінна быць не меней 10°С. Ікрынкі вельмі моцна прыклейваюцца да субстракта. Лічынкі з'яўляюцца ў ікрынках праз 6-9 дзён і спачатку сілкуюцца за кошт жаўтка. Малькі першы час трымаюцца ля нерасцілішча і толькі як трошку падрастуць пачынаюць выходзіць на заіленыя ўчасткі, дзе маецца болей корму.
Па меры таго, як у рацэ падае ўзровень вады, сцерлядзь паступова пачынае перамяшчацца з вярхоўяў у нізоўі. Гэты працэс распачынаецца на пачатку лета і сканчваецца глыбокай восенню. Расце сцерлядзь вельмі хутка. Так, ужо да першай восені яна дасягае 15-20 см пры вазе 75-100 г. Працягвае яна расці хуткімі тэмпамі і ў далейшыя гады.
Сустрэць сцерлядзь можна ў басейнах рэк Чорнага, Каспійскага мораў, а таксама ў шэрагу сібірскіх рэк. Яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя яна ў Бярэзіне была досыць шматлікай і з’яўлялася прамысловым відам рыбы. На Беларусі яшчэ ў першай палове ХХ ст. яна была досыць шматлікай і з’яўлялася прамысловым відам рыбы, цяпер сустракаюцца толькі асобныя экземпляры (напр. у Бярэзінскім запаведніку).
З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |