Аляксей Кузьміч Гардзіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др робат Дадаем: be-x-old:Аляксей Гардзіцкі
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[be-x-old:Аляксей Гардзіцкі]]

Версія ад 23:23, 19 лістапада 2010

Аляксей Кузьміч ГАРДЗІЦКІ (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл.[1] — 24 жніўня 1999[2]) — беларускі літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне. У 19591962 г. — аспірант, у 19621966 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. Член СП СССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР. Член КПСС.[3][4]

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).[3]

Зноскі

  1. З 1979 у гарадскіх межах Брэста.
  2. Ад нас адышлі…
  3. а б Гардзіцкі…
  4. Пісьменнікі Савецкай Беларусі…

Літаратура