Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 5: | Радок 5: | ||
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы. |

||
==Структура== |
|||
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча — Лагойскае ўзвышша, Івянецкае, Радашковіцкае і Плешчаніцкае ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша. |
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча — [[Аляхновіцкае ўзвышша]], [[Лагойскае ўзвышша]], [[Івянецкае ўзвышша|Івянецкае]], [[Радашковіцкае ўзвышша|Радашковіцкае]] і [[Плешчаніцкае ўзвышша|Плешчаніцкае]] ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і [[Валожынскае ўзвышша]], якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша. |
||
==Пароды== |
|||
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і [[жвір]]) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі [[ледавік]] падступаў да Мінскага ўзвышша. |

На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод. |
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод. |
||
==Гідаралагічныя асаблівасці== |
|||
Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Сэрвач]], Дзвінаса, Ілія; [[Заходняя Бярэзіна]] з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня]], [[Гайна]], [[Пліса]], [[Свіслач]], [[Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды), на р. Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]]. Найбольшая разаранасць (каля 50 %) на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры. |

==Выдатныя мясціны== |
|||
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку. |
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку. |
||
Радок 18: | Радок 22: | ||
* [[Аляхновіцкае ўзвышша]] |
* [[Аляхновіцкае ўзвышша]] |
||
* [[Лагойскае ўзвышша]] |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 00:00, 28 лістапада 2010
Мінскае ўзвышша займае найбольш высокую частку Беларускай грады і ўсёй Беларусі. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. Мінск, большыя або меншыя часткі Барысаўскага, Валожынскга, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з Ашмянскім узвышшам і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора), Лысая гара (342 м) і Маяк (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.
Структура
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча — Аляхновіцкае ўзвышша, Лагойскае ўзвышша, Івянецкае, Радашковіцкае і Плешчаніцкае ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.
Пароды
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.
Гідаралагічныя асаблівасці
Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай водападзелу паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна Нёмана — Вілія і яе левыя прытокі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія; Заходняя Бярэзіна з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна Дняпра — дняпроўская Бярэзіна і яе прытокі Поня, Гайна, Пліса, Свіслач, Пціч. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды), на р. Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Найбольшая разаранасць (каля 50 %) на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.
Выдатныя мясціны
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.
Гл. таксама
Зноскі
Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 62-63.