Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др дадаю шаблон {{НК}} using AWB
др [r2.5.1] робат Мяняем: ru:Ошмянский повет
Радок 11: Радок 11:


[[be-x-old:Ашмянскі павет]]
[[be-x-old:Ашмянскі павет]]
[[ru:Ошмянский повет Виленского воеводства]]
[[ru:Ошмянский повет]]

Версія ад 03:20, 2 снежня 2010

Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў XVI — XX ст. Цэнтр — Ашмяны. У часы ВКЛ у складзе Віленскага ваяводства. У XVI — XVII ст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах). У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі. З 1795 Ашмянскі павет у Віленскай губерні. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах), у канцы XIX — пачатку XX ст. з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чалавек. З кастрычніка 1920 г. Ашмянскі павет у складзе Сярэдняй Літвы, з сакавіка 1922 да верасня 1939 гг. у Віленскім ваяводстве Польшчы. У 1931 г. тэрыторыя 2352 км², насельніцтва 101 542 чалавек. У 1940 г. на яго тэрыторыі ўтвораны Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны БССР.

Вядомыя асобы