Хвастатыя земнаводныя: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
вікіфікацыя, дадатак, афармленне
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
(вікіфікацыя, дадатак, афармленне)
| клас = [[Земнаводныя]]
| падклас = [[Хрыбетныя]]
| атрад = '''Хвастатыя земнаводныя'''
| навуковая назва = Caudata (Scopoli, 1777)
| назва боксу карты = Арэал
| ncbi = 8293
}}
'''Хвастатыя земнаводныя''' (''Caudata, Urodela'')  — атрад [[земнаводныя|земнаводных]].
 
Атрад налічвае 8-9 сямействаў, каля 350 відаў. Хастатыя амфібіі распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар'і, у Аўстраліі яны зусім адсутнічаюць. У Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі сустракаецца ўсяго па некалькі відаў. У Беларусі распаўсюджаны 2 віды: [[трытон звычайны]] і [[трытон грабеньчаты]].
Болынасць відаў хвастатых амфібій у працэсе эвалюцыі паўторна перайшлі да вадзянога спосабу жыцця.
 
Маюць падоўжанае тулава, якое паступова пераходзіць у добра развіты хвост. Самая буйная  — [[гіганцкая саламандра]]  — дасягае даўжыні каля 160  см, некаторыя паўночнаамерыканскія віды маюць даўжыню цела 60-70  см, звычайная даўжыня цела хвастатых амфібій  — 10-30  см. У большасці відаў добра развітыя канечнасці, якія служаць толькі для перамяшчэння па сушы. Многія з наземных формаў даволі хутка бегаюць, лазяць (у іх перапонкі між пальцамі прыстасаваны для зачэплівання падчас лажання па камянях, па кары дрэў) і могуць скакаць невялікімі скачкамі. Аднак многія з іх поўзаюць, змеяпадобна выгінаючы цела.
 
У вадзяных форм канечнасці не ўдзельнічаюць ў плаванні. 3 гэтым спраўляецца (як і ў рыб) доўгі хвост. I чым больш від звязаны з водным асяроддзем, тым менш развіты канечнасці. У некаторых відаў яны такія маленькія, што, калі жывёліну дастаць з вады, яна не .можа перамяшчацца і выглядае бездапаможнай. У асобных відаў зусім адсутнічае пара задніх канечнасцей. Змяншаецца і колькасць пальцаў (да 2-3). Аднак віды, што жывуць у хуткаплынных ручаях (напр., [[кіпцюрасты трытон]]), маюць моцныя канечнасці, часам забяспечаныя кіпцюрамі, каб можна было еупрацьстаяць цячэнню, трымаючыся за камяні.
Пераважная частка відаў дыхаюць з дапамогай лёгкіх, скуры і слізістай абалонкі рота. Асобныя віды нават захоўваюць шчэлепы і шчэлепныя шчыліны на працягу ўсяго жыцця, што сведчыць пра іх падабенства да рыб. У тыпова вадзяных форм лёгкія знікаюць.
 
Працэс размнажэння зусім іншы, чым у бясхвостых  — спароўвання не адбываецца. Самцы адкладваюць т.зв. сперматафор (слізісты мяшэчак са спермай), падвешваючы яго да вадзяных раслін, або пакідаючы на дне ці ў іншым бачным месцы. Самка знаходзіць яго і захоплівае краямі клаакі, апладняючы ікру ўнутры цела. Потым аплодненыя ікрынкі адкладваюцца ў ваду. У некаторых відаў апладненне вонкавае: напачатку самка адкладвае мяшэчак з ікрою, а затым побач з ім самец падвешвае свой сперматафор. У месцы судакранання абалонкі мяшэчкаў разыходзяцца, сперматазоіды трапляюць да ікры і апладняюць яе.
 
У перыяд размнажэння характэрны шлюбныя гульні. Самцы многіх відаў у гэты час маюць яркую афарбоўку, назіраецца разрастанне хваставой плаўніковай аблямоўкі. Менавіта ў шлюбны перыяд у самцоў кіпцюрастага трытона з'яўляюцца кіпцюры (у самак іх няма), каб, прымацаваўшы сперматафор, утрымлівацца каля яго і прывабліваць самку, якая плыве па хуткім цячэнні. Толькі ў некаторых відаў хвастатых адбываецца спароўванне на сушы. Партнёры абвіваюць адзін аднаго (часам самец утрымлівае самку зубамі), збліжаючыся клаакамі. Пры гэтым адбываецца перадача самцы сперматафора.
Вылупленыя з яйка лічынкі знаходзяцца на больш позняй стадыі развіцця, чым лічынкі бясхвостых. Метамарфоз лічынак адбываецца паступова.
 
== Гл. таксама ==
==Літаратура==
 
* Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
* [[Амфіумы]]
* Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
 
== Літаратура ==
* Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
* Пікулік М. М.  Навошта нам амфібіі? - — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
 
[[Катэгорыя:Земнаводныя]]

Навігацыя