Магеланавы Воблакі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: be-x-old:Магеланавы воблакі
Радок 8: Радок 8:
[[Катэгорыя:Галактыкі]]
[[Катэгорыя:Галактыкі]]


[[ru:Магеллановы облака]]
[[af:Magellaanse Wolke]]
[[af:Magellaanse Wolke]]
[[ar:سحابة ماجلان]]
[[ar:سحابة ماجلان]]
[[be-x-old:Магеланавы воблакі]]
[[bg:Магеланови облаци]]
[[bg:Магеланови облаци]]
[[ca:Núvols de Magalhães]]
[[ca:Núvols de Magalhães]]
Радок 30: Радок 30:
[[pl:Obłoki Magellana]]
[[pl:Obłoki Magellana]]
[[pt:Nuvens de Magalhães]]
[[pt:Nuvens de Magalhães]]
[[ru:Магеллановы облака]]
[[sk:Magellanove mraky]]
[[sk:Magellanove mraky]]
[[sv:Magellanska molnen]]
[[sv:Magellanska molnen]]

Версія ад 02:51, 12 снежня 2010

Магеланавы воблакі

Магеланавы воблакі (Вялікае і Малое) — дзве карлікавыя галактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху; самыя яркія ў Паўднёвым паўшар'і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі.

Названыя па імю Ф. Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага кругасветнага падарожжа (1519).

Магеланавы воблакі відаць на паўднёвым небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вялікае Магеланава воблака — у сузор'і Залатой Рыбы, Малое — у Тукане). Памеры Магеланавых воблакаў каля некалькіх дзесяткаў тыс. св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вялікага Магеланава воблака 150 тыс. св. гадоў, да Малога — 200 тыс. св. гадоў. Магеланавы воблакі сфарміраваліся на некалькі мільярдаў гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вялікім Магеланавым воблаку ў лютым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам.