Кузьма Венедыктавіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др [r2.5.2] робат Дадаем: uk:Кісельов Кузьма Венедиктович
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Беларускія дыпламаты]]
[[Катэгорыя:Беларускія дыпламаты]]
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў| ]]


[[ru:Киселёв, Кузьма Венедиктович]]
[[ru:Киселёв, Кузьма Венедиктович]]

Версія ад 13:45, 26 снежня 2010

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада н.ст., 1903, Лабковічы, Магілёўская вобласць - 4 мая 1977) - беларускі палітык і дыпламат.

Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці урач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў - навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.

З 1937 па 1938 гады - народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады - старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941-1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ўльянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.

З 1944 па 1958 гады - першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады - Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.

Аўтар успамінаў "Запіскі савецкага дыпламата» (1974).