Арыстакратыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дадана Катэгорыя:Паліталогія; выдалены шаблон {{няма катэгорый}} (праз HotCat) |
др Дадана Катэгорыя:Формы дзяржавы (праз HotCat) |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
[[Катэгорыя:Паліталогія]] |
[[Катэгорыя:Паліталогія]] |
||
[[Катэгорыя:Формы дзяржавы]] |
Версія ад 17:56, 29 снежня 2010
Арыстакратыя (грэч. ἀριστεύς «знакаміты, высакароднага паходжання» і κράτος, «улада, дзяржава, магутнасць») — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой улада належыць шляхце (у адрозненне ад аднаасобнага спадчыннага кіравання манарха, аднаасобнага выбарнага кіравання тырана або дэмакратыі). Рысы гэтай формы праўлення можна ўбачыць у некаторых гарадах-дзяржавах антычнасці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і ў некаторых сярэднявечных рэспубліках Еўропы. Ёй супрацьпастаўляецца ранняя дэмакратыя, у якой дзяржаўная ўлада прызнаецца прыналежнай ўсёй сукупнасці або большасці грамадзян. У падставе арыстакратыі ляжыць ідэя, што дзяржавай павінны кіраваць толькі абраныя, лепшыя розумы.