Антоні Генрык Радзівіл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: fr:Antoni Henryk Radziwiłł
Радок 30: Радок 30:
[[en:Antoni Radziwiłł]]
[[en:Antoni Radziwiłł]]
[[es:Antoni Radziwiłł]]
[[es:Antoni Radziwiłł]]
[[fr:Antoni Henryk Radziwiłł]]
[[it:Antoni Radziwiłł]]
[[it:Antoni Radziwiłł]]
[[ja:アントニ・ヘンリク・ラジヴィウ]]
[[lt:Antanas Henrikas Radvila]]
[[lt:Antanas Henrikas Radvila]]
[[nl:Antoni Radziwiłł]]
[[nl:Antoni Radziwiłł]]
[[ja:アントニ・ヘンリク・ラジヴィウ]]
[[no:Anton Radziwiłł]]
[[no:Anton Radziwiłł]]
[[pl:Antoni Henryk Radziwiłł]]
[[pl:Antoni Henryk Radziwiłł]]

Версія ад 11:13, 8 студзеня 2011

Антоні Генрык Радзівіл

Антоні Генрык РАДЗІВІЛ (13.6.1775, Вільня7.4.1833) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.

Біяграфічныя звесткі

З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Л. Г. Радзівіла стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнанскім, генерал-паручнік.

Меў 4 дачок і сыноў Вілыельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.

Музычная творчасць

Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях ("Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года"; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. "Вільгельма Майстэра" І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да "Фауста" (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы "Беларускай капэлай", прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.

Літаратура

  • Скорабагатаў В. Беларускі "Фауст" // Спадчына. 1995. № 1;
  • Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. №4;
  • Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. № 8;
  • Собалева Н. "Геніяльная парывістая кампазіцыя..." // Мастацтва. 1995. № 9;
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.