Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:


{{Вялікія канцлеры літоўскія}}
{{Вялікія канцлеры літоўскія}}

[[Катэгорыя:Род Валовічаў]]
{{DEFAULTSORT:Валовіч Астафі Багданавіч}}
[[Катэгорыя:Род Валовічаў|Астафій]]
[[Катэгорыя:Падстаросты брэсцкія]]
[[Катэгорыя:Падстаросты брэсцкія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі дворныя літоўскія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі дворныя літоўскія]]
Радок 43: Радок 45:
[[Катэгорыя:Вялікія пісары літоўскія]]
[[Катэгорыя:Вялікія пісары літоўскія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

{{DEFAULTSORT:Валовіч Астафі Багданавіч}}


[[be-x-old:Астафей Валовіч]]
[[be-x-old:Астафей Валовіч]]

Версія ад 17:28, 12 студзеня 2011

Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ (~1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дззяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.

Паходзіў з баярскага роду Валовічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[1], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.

Некалькі разоў ездзіў у пасольствах да Масквы, у т.л. у 1553 г. разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е было падпісанае 12.9.1553 г. тэрмінам да 25.3.1556 г., ва ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста магілёўскае староства.

У 1558 г. разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.

Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.

Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).

Разам з Янам Геранімам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).

Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітатызму. Падтрымліваў гуманістаў В. Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С. Буднага. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562).

Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.

Зноскі

  1. Саверчанка І. Астафей Валовіч…

Літаратура

  • Астафій Валовіч // Падокшын С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. — Мн., 2003. — С. 247—252.
  • Галенчанка Г. Астафій Валовіч (1520—1587) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. — Вып. 1 / Уклад. У. Гілеп і інш. — Мн., 2000. — С. 28-38.
  • Грыцкевіч А. П. Астафі Валовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 208—209.;
  • Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104.
  • Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63 .
  • Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992.