Зміцер Колас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
Пераклады Зм. Коласа з французскай паэзіі друкаваліся ў «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», частка 1 (урыўкі з «Песні пра Раланда»), анталогіі [[М. Скобла|М. Скоблы]] «Галасы з-за небакраю» (Ж. дзю Беле, [[Франсуа Віён]], [[Андрэ Шэнье]]) і альманаху «Далягляды» (1983, [[Шарль Бадлер]], маленькія паэмы прозай).

У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі пераклады Зм. Коласа працаў [[Рэнэ Дэкарт]]а «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках» (2007) і [[Мікола Макіявелі]] «Уладар» (2008). Апроч гэтага, пераклаў працы [[Жак Дэрыда|Жака Дэрыды]] «Акрамя імя» (1997) і [[Поль Вейн|Поля Вейна]] «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000).
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі пераклады Зм. Коласа працаў [[Рэнэ Дэкарт]]а «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках» (2007) і [[Нікола Макіявелі]] «Уладар» (2008). Апроч гэтага, пераклаў працы [[Жак Дэрыда|Жака Дэрыды]] «Акрамя імя» (1997) і [[Поль Вейн|Поля Вейна]] «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000).

У серыі «Бібліятэка французскай драматургіі» Зм. Колас пераклаў і выдаў п'есы «Непадкупны забойца» [[Эжэн Ёнэск|Эжэна Ёнэска]] і «Хатка» [[Андрэ Русэн]]а (том 1), «Мухі» Жана-Поля Сартра, «Праведнікі» Альбера Камю і «Канец гульні» [[Сэмюэль Бэкет|Сэмюэля Бэкета]] (том 2), «Вячэра з дурнем» [[Франсіса Вэбэр]]а (том 3). Апроч гэтага, пераклаў п'есу Эжэна Ёнэска «Лысая спявачка», якая выходзіла ў альманаху «Далягляды» (1992) і зборніку «Пры зачыненых дзвярах» (1995). У тым жа зборніку надрукаваныя пераклады Зм. Коласа п'есаў «Калігула» Альбера Камю і «Пры зачыненых дзвярах» Жана-Поля Сартра.

Версія ад 22:21, 13 студзеня 2011

Зміцер КОЛАС (нар. 1957, Мінск) — перакладчык.

Скончыў французскі факультэт Інстытута замежных моваў (1979). Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу французскім факультэце Інстытута замежных моваў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай.

Пераклаў на беларускую мову творы Альбера Камю (раман «Чужаніца», аповесць «Падзенне», апавяданні, п'есы, эсэ), якія выходзілі асобнай кнігай «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні»(1986) і пасля ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005), некаторыя асобныя творы друкаваліся ў часопісе «Крыніца». Пераклаў творы Жана-Поля Сартра, які таксама выходзілі двойчы — у зборніках «Мур: Апавяданні» (1991) і «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»), апавяданні Гі дэ Мапасана «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба» (зборнік «Навелы», 1987), раман Алена Роб-Грые «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку» (2005, серыя «Літаратурная скарбонка»), апавяданні Луі Арагона «Падсадная качка», Алена Роб-Грые «Сцэна» і «Трапізмы» Наталі Сарот («Французская навела ХХ ст.», 1992), урыўкі з рамана Франсуа Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль» («Крыніца», № 7 (1), 1994; «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1. — тамсама ўрыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы» Ж. дзю Беле ў перакладзе Зм. Коласа), апавяданне «Самота» Бруна Шульца (зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006).

Пераклаў некалькі кніг для дзяцей: Сафія дэ Сегюр «Зачаравая хатка» (1992), Шарль Перо «Чарадзейныя казкі» (1993).

Пераклады Зм. Коласа з французскай паэзіі друкаваліся ў «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», частка 1 (урыўкі з «Песні пра Раланда»), анталогіі М. Скоблы «Галасы з-за небакраю» (Ж. дзю Беле, Франсуа Віён, Андрэ Шэнье) і альманаху «Далягляды» (1983, Шарль Бадлер, маленькія паэмы прозай).

У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі пераклады Зм. Коласа працаў Рэнэ Дэкарта «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках» (2007) і Нікола Макіявелі «Уладар» (2008). Апроч гэтага, пераклаў працы Жака Дэрыды «Акрамя імя» (1997) і Поля Вейна «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000).

У серыі «Бібліятэка французскай драматургіі» Зм. Колас пераклаў і выдаў п'есы «Непадкупны забойца» Эжэна Ёнэска і «Хатка» Андрэ Русэна (том 1), «Мухі» Жана-Поля Сартра, «Праведнікі» Альбера Камю і «Канец гульні» Сэмюэля Бэкета (том 2), «Вячэра з дурнем» Франсіса Вэбэра (том 3). Апроч гэтага, пераклаў п'есу Эжэна Ёнэска «Лысая спявачка», якая выходзіла ў альманаху «Далягляды» (1992) і зборніку «Пры зачыненых дзвярах» (1995). У тым жа зборніку надрукаваныя пераклады Зм. Коласа п'есаў «Калігула» Альбера Камю і «Пры зачыненых дзвярах» Жана-Поля Сартра.

У серыі «Постаці гісторыі» пераклаў і выдаў кнігу Жана Лякуцюра «Шарль дэ Голь» (2009), у серыі Littera scripta — раман Патрыка Бесона «Ліст да страчанага сябра» (2010).

Літаратура