Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Міхалішкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aravall (размовы | уклад)
дадатак
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Kastel u Mihalishkah.jpg|thumb|260px|Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках]]
[[Выява:Kastel u Mihalishkah.jpg|thumb|260px|Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках]]


'''Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў [[Міхалішкі (Гродзенская вобласць)|Міхалішках]]''' — помнік [[Сармацкае барока|сармацкага барока]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]].
'''Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў [[Вёска Міхалішкі, Гродзенская вобласць|Міхалішках]]''' — помнік [[Сармацкае барока|сармацкага барока]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Касцёл узведзены прыкладна ў [[1670]] г. паводле праекта віленскага архітэктара-[[Бельгія|бельгійца]] [[Крыштаф Пэнс|Крыштафа Пэнса]].
Касцёл узведзены ў [[1653]] г. паводле праекта віленскага архітэктара-[[Бельгія|бельгійца]] [[Крыштаф Пэнс|Крыштафа Пэнса]] на месцы папярэдняга драўлянага храма.

Касцёл двухвежавы, [[неф|аднанефавы]]. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з паўночнага ўсходу прымыкае пяцігранная апсіда з дзвюма невысокімі сакрысціямі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з [[вальма]]мі над [[апсіда]]й. Галоўны [[фасад]] падзелены на два ярусы простым [[карніз]]ам, завершаны чацверыкамі вежаў з чатырохсхільнымі шатровымі дахамі і атыкавым [[франтон]]ам паміж імі. Нязначны перапад вышынь зальнай часткі, апсіды і вежаў стварае ступеньчатасць сілуэта будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглыаб’ём накрыты конусападобным дахам. Сцены прарэзаны вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і раскрапаваны філянговымі нішамі.

У інтэр’еры асноўны аб’ём мае цыліндрычнае перакрыцце з распалубкамі на падпружных [[арка]]х, якія пераходзяць у магутныя [[пілястры]]. Алтарная частка з паўцыркульнымі арачнымі праёмамі. Пад [[хоры|хорамі]] размешчаны два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сцены паўкруглага аб’ёму члянёны шасцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У аздабленні інтэр’ера прымаў удзел італьянскі мастак [[П’етра Перці]]. У дэкаратыўным убранні, сканцэнтраваным на паверхні сцен цэнтральнага аб’ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя [[барэльеф]]ы з выявамі святых і пышны раслінны [[арнамент]], які аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае пластычнае цэлае. Асаблівым багаццем вылучаецца аздоба двух’яруснага галоўнага алтара з вітымі калонкамі. Па карнізе першага трохчасткавага яруса фігуры ўкленчаных епіскапаў, у цэнтры фігуры двух [[анёлы|анёлаў]]. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». Галоўны алтар, як і восем іншых, абрамлены [[акант]]ам, з завіткоў якога нібы вырастаюць галовы [[дракон]]а, [[сірэна|сірэн]] і іншых фантастычных істот. На шырокіх сценавых [[пілоны|пілонах]] [[гарэльеф]]ы [[12 апосталаў]]. Пастаўленыя на квадратныя [[Кансоль (архітэктура)|кансолі]] з [[маскароны|маскаронамі]] розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасцю аддзелены ад сцен і ствараюць эфект руху. У прасценках паміж пілонамі знаходзяцца стукавыя алтары ў пышных барочных абрамленнях. Два бакавыя алтары з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць падпружную арку. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Святая Сям’я» ў сярэбраным з пазалотай [[Абклад|абкладзе]] пачатка [[XVIII ст.]], «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак [[XIX ст.]]). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. [[Амбон]], упрыгожаны пазалочаным раслінным арнаментам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам [[Род Бжастоўскіх|Бжастоўскіх]]. [[Балдахін]] драўляны, разны, у выглядзе кароны.

Каваная жалезная агароджа ў капліцах Св. Іосіфа (XVIII ст.) і Хрыста (XIX ст.).


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Версія ад 02:34, 20 студзеня 2011

Файл:Kastel u Mihalishkah.jpg
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках — помнік сармацкага барока Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя

Касцёл узведзены ў 1653 г. паводле праекта віленскага архітэктара-бельгійца Крыштафа Пэнса на месцы папярэдняга драўлянага храма.

Касцёл двухвежавы, аднанефавы. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з паўночнага ўсходу прымыкае пяцігранная апсіда з дзвюма невысокімі сакрысціямі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад падзелены на два ярусы простым карнізам, завершаны чацверыкамі вежаў з чатырохсхільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. Нязначны перапад вышынь зальнай часткі, апсіды і вежаў стварае ступеньчатасць сілуэта будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглыаб’ём накрыты конусападобным дахам. Сцены прарэзаны вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і раскрапаваны філянговымі нішамі.

У інтэр’еры асноўны аб’ём мае цыліндрычнае перакрыцце з распалубкамі на падпружных арках, якія пераходзяць у магутныя пілястры. Алтарная частка з паўцыркульнымі арачнымі праёмамі. Пад хорамі размешчаны два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сцены паўкруглага аб’ёму члянёны шасцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У аздабленні інтэр’ера прымаў удзел італьянскі мастак П’етра Перці. У дэкаратыўным убранні, сканцэнтраваным на паверхні сцен цэнтральнага аб’ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя барэльефы з выявамі святых і пышны раслінны арнамент, які аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае пластычнае цэлае. Асаблівым багаццем вылучаецца аздоба двух’яруснага галоўнага алтара з вітымі калонкамі. Па карнізе першага трохчасткавага яруса фігуры ўкленчаных епіскапаў, у цэнтры фігуры двух анёлаў. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». Галоўны алтар, як і восем іншых, абрамлены акантам, з завіткоў якога нібы вырастаюць галовы дракона, сірэн і іншых фантастычных істот. На шырокіх сценавых пілонах гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронамі розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасцю аддзелены ад сцен і ствараюць эфект руху. У прасценках паміж пілонамі знаходзяцца стукавыя алтары ў пышных барочных абрамленнях. Два бакавыя алтары з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць падпружную арку. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Святая Сям’я» ў сярэбраным з пазалотай абкладзе пачатка XVIII ст., «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак XIX ст.). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. Амбон, упрыгожаны пазалочаным раслінным арнаментам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжастоўскіх. Балдахін драўляны, разны, у выглядзе кароны.

Каваная жалезная агароджа ў капліцах Св. Іосіфа (XVIII ст.) і Хрыста (XIX ст.).

Глядзіце таксама