Данія-Нарвегія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.5.2) (робат Мяняем: nl:Koninkrijk Denemarken en Noorwegen |
др r2.6.4) (робат Мяняем: ko:덴마크노르웨이 왕국; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[ |
[[Выява:Denmark-Norway in 1780.PNG|thumb|Данія-Нарвегія ў 1790]]'''Дацка-нарвежская унія''', таксама '''Дацка-нарвежская дзяржава''', '''Дацка-нарвежскае каралеўства''', '''Данія-Нарвегія''' (''Danmark-Norge'') — [[асабістая унія]] [[Данія|Даніі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]], якая існавала з [[1536]] па [[1814]]; дзяржава ўключала таксама [[Фарэрскія астравы]], [[Ісландыя|Ісландыю]], [[Грэнландыя|Грэнландыю]] і шэраг каланіяльных уладанняў у [[Індыя|Індыі]] (Транкенбар), [[Карыбскае мора|Карыбскім моры]] ([[Віргінскія астравы]]), [[Афрыка|Афрыцы]] ([[Залаты бераг]]). Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену [[Кальмарская унія|Кальмарскай уніі]], якая аб’ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём [[Швецыя|Швецыі]] стаў [[Густаў I Ваза]]. |
||
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі [[дацкая мова|дацкая]] і [[нямецкая мова|нямецкая]]. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама [[Каралі шведскія|шведскія каралі]]). |
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі [[дацкая мова|дацкая]] і [[нямецкая мова|нямецкая]]. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама [[Каралі шведскія|шведскія каралі]]). |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[it:Danimarca-Norvegia]] |
[[it:Danimarca-Norvegia]] |
||
[[ja:デンマーク=ノルウェー]] |
[[ja:デンマーク=ノルウェー]] |
||
[[ko:덴마크노르웨이 왕국]] |
|||
[[ko:덴마크-노르웨이]] |
|||
[[lt:Danija-Norvegija]] |
[[lt:Danija-Norvegija]] |
||
[[nl:Koninkrijk Denemarken en Noorwegen]] |
[[nl:Koninkrijk Denemarken en Noorwegen]] |
Версія ад 09:01, 21 студзеня 2011
Дацка-нарвежская унія, таксама Дацка-нарвежская дзяржава, Дацка-нарвежскае каралеўства, Данія-Нарвегія (Danmark-Norge) — асабістая унія Даніі і Нарвегіі, якая існавала з 1536 па 1814; дзяржава ўключала таксама Фарэрскія астравы, Ісландыю, Грэнландыю і шэраг каланіяльных уладанняў у Індыі (Транкенбар), Карыбскім моры (Віргінскія астравы), Афрыцы (Залаты бераг). Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену Кальмарскай уніі, якая аб’ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза.
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі дацкая і нямецкая. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама шведскія каралі).
Унія аказала вялікі ўплыў на развіццё нарвежскай культуры; літаратурнай мовай Нарвегіі была дацкая, затым, у 19 стагоддзі, пасля распаду уніі, пачаў развівацца, а ў 20 стагоддзі была кадыфікаваная асноўная сучасная літаратурная мова Нарвегіі букмол — у аснове дацкая з шэрагам прыўнясенняў у яе нарвежскіх рысаў.
Падчас Напалеонаўскіх войн пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі дацка-нарвежскае каралеўства апынулася ўцягнутым у спусташальную англа-дацкую вайну 1807—1814. Па выніках яе Данія абвясціла сябе банкрутам (1813) і саступіла кантынентальную Нарвегію па Кільскім дагаворы (1814) каралю Швецыі; пры гэтым замежныя ўладанні Нарвегіі — Фарэры, Грэнландыя і Ісландыя — засталіся ў Даніі. Нарвежцы паўсталі супраць гэтага рашэння, прынялі канстытуцыю і абралі сваім каралём дацкага кронпрынца Крысціяна Фрэдэрыка (будучага караля Даніі Крысціяна VIII), але пасля ўварвання шведскіх войск Крысціян быў скінуў, а каралём Нарвегіі фармальна стаў састарэлы шведскі кароль Карл XIII, якога праз чатыры гады змяніў заснавальнік дома Бернадотаў Карл XIV Юхан. Так дацка-нарвежскую унію змяніла шведска-нарвежская (з захаваннем асобнай нарвежскай канстытуцыі), якая праіснавала да 1905.