Стэфан Баторый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.5.2) (робат Мяняем: ko:스테판 바토리
др Стэфан Баторый перанесена ў Стафан Баторый з выдаленнем перасылкі: Больш дакладная назва
(Няма розніцы)

Версія ад 19:15, 23 студзеня 2011

Стэфан Баторый
венг.: Báthory István
Зэмбы[d]
Зэмбы[d]
кароль польскі[d]
1 мая 1576 — 12 снежня 1586
Папярэднік Ганна Ягелонка
Пераемнік Жыгімонт Ваза

Нараджэнне 27 верасня 1533[1]
Смерць 12 снежня 1586(1586-12-12)[2][3] (53 гады)
Месца пахавання
Род Батары
Бацька Іштван Баторы
Маці Каталіна Тэлегдзі[d]
Жонка Ганна Ягелонка[4]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ст · фан БАТ · РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш · мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага кн. Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміляне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.

Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа (14 снежня 1586).

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:БлокПА

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.