Тампліеры: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: te:నైట్ టెంప్లర్(బీద క్రైస్తవ మత భటులు) |
др r2.7.1) (робат Выдаляем: te:నైట్ టెంప్లర్(బీద క్రైస్తవ మత భటులు) |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
[[sr:Темплари]] |
[[sr:Темплари]] |
||
[[sv:Tempelherreorden]] |
[[sv:Tempelherreorden]] |
||
[[te:నైట్ టెంప్లర్(బీద క్రైస్తవ మత భటులు)]] |
|||
[[th:อัศวินเทมพลาร์]] |
[[th:อัศวินเทมพลาร์]] |
||
[[tr:Tapınak Şövalyeleri]] |
[[tr:Tapınak Şövalyeleri]] |
Версія ад 15:51, 2 лютага 2011
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (франц. templiers, ад temple — храм), члены сярэднявечнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Іерусаліме пасля Першага крыжовага паходу (каля 1118 або 1119) французскімі рыцарамі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі.
Гісторыя
Названыя па першапачатковай рэзідэнцыі заснавальнікаў ордэна, якая знаходзілася зблізку царквы, якая, паводле аддання, была ўзведзеная на месцы старажытнага храма Саламона. У 1128 быў выпрацаваны статут ордэна, які ператварыў яго ў строга цэнтралізаваную арганізацыю. У 1139 папа Інакенцій II надаў Тампліерам шырокія прывілеі: вынятка з юрысдыкцыі мясцовых свецкіх і царкоўных феадалаў, вызваленне ад выплаты царкоўных падаткаў, падсуднасць толькі папскай курыі і інш. Гэтыя прывілеі пасля пацвярджаліся і дапаўняліся інш. папамі, якія імкнуліся паставіць ордэн на службу сваім палітычным мэтам. Тампліеры актыўна ўдзельнічалі ў крыжовых паходах 12—13 стст. З часам яны сталі найболей арганізаванай ваенна-палітычнай сілай Іерусалімскага каралеўства. У 1187 Тампліеры патрывалі жорсткае паражэнне ў бітве пры Хаціне ад Саладзіна. Ордэн Тампліераў дзякуючы падараванням і ахвяраванням ператварыўся ў найбуйнага феадальнага валадара на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Яго «правінцыі» (мясцовыя падпадзяленні) існавалі амаль ва ўсіх дзяржавах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сяляне, жорстка працаваўшыя ў маёнтках Тампліераў, не раз паднімалі супраць іх паўстанні. Узбагачэнню Тампліераў садзейнічалі заняткі гандлем і ліхвярствам. У 13 ст. Тампліеры — найбуйныя банкіры ў Заходняй Еўропе. Да фінансавых паслуг Тампліераў звярталіся феадалы, васпаны, рымскія папы.
У 1291 Тампліеры абгрунтаваліся на Кіпры, затым канчаткова перабраліся ў Еўропу, пераважна ў Францыю. У канфлікце пачатку 14 ст. паміж французскім каралём Піліпам IV Прыгожым і рымскім папам Баніфацыем VIII Тампліеры падтрымлівалі папу. У перыяд Авіньёнскага паланення пап Піліп IV, баяўшыся росту магутнасці Тампліераў, імкнуўся авалодаць іх багаццямі, дамогся абвінавачвання Тампліераў ў ерасі. Супраць іх быў узбуджаны інквізіцыйны працэс. Увосень 1307 амаль усе Тампліеры ў Францыі былі арыштаваныя; пасля жорсткіх катаванняў «абвінавачаныя» у ерасі і спаленыя (1310); здабытак ордэна быў канфіскаваны каралеўскай казной. Пераследам падвергнуліся таксама Тампліеры і ў інш. дзяржавах Заходняй Еўропы. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Тампліераў.
Спадчына
З іх ваеннай місіяй і шырокімі фінансавымі сродкамі, рыцары фінансавалі будаўніцтва вялікай колькасць пабудоў і храмаў у Еўропе і на Святой Зямлі. Шматлікія з гэтых будынкаў усё яшчэ захаваліся. Адметныя архітэктурныя элементы гэтых будынкаў уключаюць выкарыстанне выявы «два рыцара на адзіным кані», уяўляючы беднату Тампліераў, і круглыя будынкі, распрацаваныя, каб пахадзіць на царкву Святога Долу у Іерусаліме.
Сёння вялікая колькасць арганізацый заяўляе, што яны з'яўляюцца нашчадкамі традыцый тампліераў, асабліва тых якія з'яўляюцца добрымі учынкамі. Некаторыя з такіх арганізацый шмат дзейнічаюць па ўсяму свету, падтрымліваюць лякарні, медыцынскія цэнтры для жабракоў і іншае.
Паданні
З самага заснавання ордэна, з ім было звязана мноства паданняў і легенд. Большасць была пра тое, што Тампліеры даўно займалі Храмаву гару. Хадзілі чуткі, пра рэліквіі, якія там маглі знайсці члены ордэна (у асноўным: Святая Граль, Каўчэг Заповедзяў ці фрагменты крыжа на якім быў распяты Ісус Хрыстос). Яшчэ больш легенд хадзіла пра скарбы схованыя Тампліерамі. Шаблон:Літ
Гл. таксама
Тампліеры на Вікісховішчы |