Сілезцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]] прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.
З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]] прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.


У [[Сярэднявечча]] [[Сілезія]] была часткай [[Пясты|Пясцкага герцагства]], якое з часам стала ўладарствам [[Багемія|Багемскай кароны]] ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] працягам [[14 стагоддзе|XIV стагоддзя]], а ў [[1526]] годзе Багемія перайшла пад уладу [[Габсбургі|Габсбургаў]] [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]]. У [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну|вайне за аўстрыйскую спадчыну]] [[1742]] году большая частка Сілезіі перайшла да [[Прусія|Прусіі]]. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да [[1945]] году.
У [[Сярэднявечча]] [[Сілезія]] была часткай [[Пясты|Пясцкага герцагства]], якое з часам стала ўладарствам [[Каралеўства Багемія|Багемскай кароны]] ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] працягам [[14 стагоддзе|XIV стагоддзя]], а ў [[1526]] годзе Багемія перайшла пад уладу [[Габсбургі|Габсбургаў]] [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]]. У [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну|вайне за аўстрыйскую спадчыну]] [[1742]] году большая частка Сілезіі перайшла да [[Прусія|Прусіі]]. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да [[1945]] году.


Па выніках [[Другая сусветная вайна|2 Сусветнай вайны]], большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й [[Чэхаславакія|Чэхаславаччыне]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як „мясцовыя палякі”, якія проста „недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці”, ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам „засведчання сваёй нацыянальнасці”.
Па выніках [[Другая сусветная вайна|2 Сусветнай вайны]], большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й [[Чэхаславакія|Чэхаславаччыне]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як „мясцовыя палякі”, якія проста „недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці”, ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам „засведчання сваёй нацыянальнасці”.

Версія ад 01:20, 5 лютага 2011

Сілезцы (сіл.: Ślůnzoki, польск.: Ślązacy, чэшск.: Slezané, ням.: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сілезіі, якая падзелена між Польшчай, Германіяй і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі адносна таго ці сілезцы з'яўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым не менш, 170 тысяч жыхароў Польшчы за перапісам 2002 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 10 тысяч сілезцаў 2001 года жывуць у Чэхіі.

Тэрмін сілезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сілезіі, не зважаючы на нацыянальнасць.

Гісторыя

Жанчына ў сілезскім строі з Чэскага Цішына, 1914 год

З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Германіі прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявечча Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 году большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 году.

Па выніках 2 Сусветнай вайны, большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й Чэхаславаччыне. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як „мясцовыя палякі”, якія проста „недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці”, ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам „засведчання сваёй нацыянальнасці”. Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізма ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Нямеччыны.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Звяз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

У Сеціве