Розніца паміж версіямі "Алег Юр’евіч Латышонак"

Jump to navigation Jump to search
У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».
 
У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку [[2007]] года ў [[Горад Беласток|Беластоку]] выйшла яго чарговая кніга [[Кніга «Ад белых русаў да беларусаў»|«Ад белых русаў да беларусаў»]], прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».
 
У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу "Нацыянальнасць — Беларус." Кніга прысвечана пытанням этнагенэзу беларусаў.
 
З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.
104

праўкі

Навігацыя