Эразм Ратэрдамскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: lb:Erasmus vu Rotterdam
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Мяняем: eu:Erasmo Rotterdamgoa; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
{{НК}}
{{НК}}


[[Image:Holbein-erasmus.jpg|thumb|Эразм Ратэрдамскі]]
[[Выява:Holbein-erasmus.jpg|thumb|Эразм Ратэрдамскі]]
'''Эразм Ратэрдамскі''' ({{lang-la |Erasmus Roterodamus}}, {{lang-nl|Gerrit Gerritszoon}} [[27 кастрычніка]] [[1467]] — [[12 ліпеня]] [[1536]]) — [[Нідэрланды|нідэрландскі]] мысліцель-гуманіст, [[пісьменнік]], вучоны-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага [[Адраджэнне|Адраджэння]].
'''Эразм Ратэрдамскі''' ({{lang-la |Erasmus Roterodamus}}, {{lang-nl|Gerrit Gerritszoon}} [[27 кастрычніка]] [[1467]] — [[12 ліпеня]] [[1536]]) — [[Нідэрланды|нідэрландскі]] мысліцель-гуманіст, [[пісьменнік]], вучоны-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага [[Адраджэнне|Адраджэння]].


Радок 34: Радок 34:
[[es:Erasmo de Rotterdam]]
[[es:Erasmo de Rotterdam]]
[[et:Erasmus Rotterdamist]]
[[et:Erasmus Rotterdamist]]
[[eu:Erasmo Rotterdamekoa]]
[[eu:Erasmo Rotterdamgoa]]
[[fa:دزیدریوس اراسموس]]
[[fa:دزیدریوس اراسموس]]
[[fi:Erasmus Rotterdamilainen]]
[[fi:Erasmus Rotterdamilainen]]

Версія ад 03:42, 10 лютага 2011

Эразм Ратэрдамскі

Эразм Ратэрдамскі (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысліцель-гуманіст, пісьменнік, вучоны-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцаріі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоў’і, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.

«Пахвала Дурноце»

У «Пахвале Дурноце» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурнота. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурнота, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысліцель, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурноты».

«Пахвала дурноце» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.

Гл. таксама