Кокнэсэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арф.
др {{НП
Радок 1: Радок 1:
{{СімволікаВ|герб=WappenKoknese.png}}
{{НП|герб=WappenKoknese.png}}
<!--{{Горад|назва па-свойму=Koknese|назва па-беларуску=Кокнесе|герб=WappenKoknese.png|сцяг=|дэвіз=-|шырата=-|даўгата=-|дата ўтварэння=-|плошча=-|насельніцтва=-|год=-|шчыльнасць насельніцтва=-|часавы пояс=EEST|гімн=-|нумарныя знакі=-|міжнародны тэлефонны код=-|}}-->
<!--{{Горад|назва па-свойму=Koknese|назва па-беларуску=Кокнесе|герб=WappenKoknese.png|сцяг=|дэвіз=-|шырата=-|даўгата=-|дата ўтварэння=-|плошча=-|насельніцтва=-|год=-|шчыльнасць насельніцтва=-|часавы пояс=EEST|гімн=-|нумарныя знакі=-|міжнародны тэлефонны код=-|}}-->
'''Кокнесэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
'''Кокнесэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.

Версія ад 15:17, 16 лютага 2011

Кокнэсэ
лат.: Koknese
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1205
Першая згадка
1205
Плошча
  • 4,37 км² (1 студзеня 2023)[1]
  • 4,33 км² (1 студзеня 2023)[1]
Вышыня цэнтра
77 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 450 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LV-5113
Афіцыйны сайт
Кокнэсэ на карце Латвіі
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ

Кокнесэ (лат.: Koknese) — пасёлак у Латвіі пры ўпадзенні ракі Персе ў раку Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі РыгаРэзекнэ, у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.

Гісторыя

Кукенойс

Шаблон:Вызн2 (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 – пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад Полацка. Назву, якая літаральна значыць мыс Какны, горад атрымаў ад ракі.

Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961-1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса існавала ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубной забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.). Для гэтага перыяду характерныя палітычныя і эканамічныя сувязі насельніцтва Кукенойса (латгалаў, селаў, крывічоў) з Полацкам. У горадзе знойдзены пячатка Святаслава–Георгія Усяславіча. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 г., належаў князю Вячку. У 1207 г. палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 г. Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.

Какенгаўзен

У 1209 г. войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Какенгаўзен. Палова Какенгаўзена і колішняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачцэ Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 г. перадаў яе ва ўладанне рыжскаму біскупу. У 1269 г. сваю палову перадала рыжскаму архібіскупу і Сафія. Архібіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 г. Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395 г., калі горад быў вернуты ва ўладанне рыжскага архібіскупа.

Падчас барацьбы архібіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 г. летняя рэзідэнцыя архібіскупаў. У пач. 1479 г. ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў архібіскупства. У 1481 г. горад узялі рыжскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 г. арцыбіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй архібіскупаў. Летам 1546 г. апошні рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.

25 жніўня 1577 г. Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 г. вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 г. непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 г. шведы захапілі горад і знішчылі яго гарнізон. У жніўні 1655 г. войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен, які быў пераназваны ў Царэвічаў Дмітрыеў. Паводле Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.

У 1700 г. быў узяты саксонскім атрадам войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 г. горад і замак былі знішчаныя расійскімі войскамі.

У 1861 г. праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 г. сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905 г.

Кокнесэ

У 1966 г. пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была падтопленая значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнесэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся П. Стучка.

Літаратура

  • Стубавс А. Некоторые археологические находки 11-13 вв. из городища Кокнесе // Сб.: От эпохи бронзы до раннего феодализма. Тал., 1966.

У Сеціве

  1. а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā, Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
  2. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.