Друцк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: касмэтычныя зьмены
др Bot: + Шаблон:НП
Радок 1: Радок 1:
{{НП-Беларусь
|статус = Горад
|беларуская назва = Друцк
|арыгінальная назва = </div>[[Файл:Церковь Друцк.jpg|Церковь Рождества Богородицы (2001)]] <br /><small>Церковь Рождества Богородицы (2001)</small>
|краіна = Беларусь
|падначаленне =
|герб = Coat of Arms of Tałačyn, Belarus.png
|сцяг =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|выява =
|подпіс =
|lat_dir = N|lat_deg = 54|lat_min = 20|lat_sec =
|lon_dir = E|lon_deg = 29|lon_min = 46|lon_sec =
|CoordAddon = type:village(1830000)_region:BY
|CoordScale =
|памер карты краіны =
|памер карты вобласці =
|памер карты раёна =
|вобласць =
|раён =
|сельсавет =
|пасялковы савет =
|карта краіны =
|карта вобласці =
|карта раёна =
|унутранае дзяленне =
|від главы =
|глава =
|дата заснавання =
|першае згадванне = 1078
|ранейшыя назвы =
|статус з =
|плошча =
|від вышыні =
|вышыня цэнтра НП = 211
|афіцыйная мова =
|афіцыйная мова-ref =
|двароў =
|насельніцтва = 260
|год перапісу = 1991
|шчыльнасць =
|нацыянальны склад =
|канфесійны склад =
|часавы пояс =
|DST =
|тэлефонны код =
|паштовы індэкс = 211076
|паштовыя індэксы =
|аўтамабільны код =
|від ідэнтыфікатара =
|лічбавы ідэнтыфікатар =
|катэгорыя ў Commons = Drutsk
|сайт =
|мова сайта =
|мова сайта 2 =
|мова сайта 3 =
|мова сайта 4 =
|мова сайта 5 =
|add1n =
|add1 =
|add2n =
|add2 =
|add3n =
|add3 =
}}
'''Друцк''' (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') — колішні горад на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Размяшчаўся на [[Рака Друць|р. Друць]]. Цяпер у тым жа месцы існуе [[вёска Друцк]].
'''Друцк''' (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') — колішні горад на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Размяшчаўся на [[Рака Друць|р. Друць]]. Цяпер у тым жа месцы існуе [[вёска Друцк]].



Версія ад 22:23, 16 лютага 2011

Горад
Друцк
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
211 м
Насельніцтва
260 чалавек (1991)
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
211076
Друцк на карце Беларусі
Друцк (Беларусь)
Друцк
Друцк (Беларусь)
Друцк

Друцк (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) — колішні горад на тэрыторыі Беларусі. Размяшчаўся на р. Друць. Цяпер у тым жа месцы існуе вёска Друцк.

Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцка існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.[1]. Паводле сведчання Друцкага Евангелля, у 1001 тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара, які такім чынам хацеў падвысіць кошт рукапісу. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.

3 летапісаў бачна, што ў XI—XII ст. Друцк уваходзіў у склад Полацкай зямлі. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання Усяслаў Брачыславіч, калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.

У складзе Друцкага княства (з 1101). У час адной з войнаў 12 ст. горад быў амаль цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя Рагвалода Барысавіча, які пасля 1151 г. апынуўся ў Слуцку. Тут ён даведаўся, што дручане і шмат хто з жыхароў Полацка, якія пераехалі ў Друцк, гатовы актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка (1159). Глеба Расціслававіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.

У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое "пасіўнае" супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу патаемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.

Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вял.кн. літоўскага Рынгольда і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў Вялікае княства Літоўскае. Магчыма, у час праўлення Гедыміна паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за вялікакняжацкі сталец паміж Свідрыгайлам і Вітаўтам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванні свайму саперніку і прымусіў "княжат друцких с боярам своими" прысягнуць яму.

Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524. Менавіта тады ў выніку вострай сутычкі паміж ваярамі Маскоўскай дзяржавы і Вялікага княства Літоўскага ён быў разбураны і спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, паставілі яго ў шэраг пазаштатных і паўзабытых. Разбурэнні і паборы з абодвух бакоў давялі горад да ўзроўню малалюднага мястэчка.

Час і прычыны канца існавання горада невядомыя[2]. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.[2]. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.[3].

Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду роду Друцкіх, а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.

Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі[4].

Зноскі

  1. Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.
  2. а б Аляксееў.
  3. Паводле думкі М. Ткачова.
  4. Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".

Літаратура