Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др дадана Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтва (праз HotCat) |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
{{DEFAULTSORT:Дмахоўскі Вікенцій Ігнатавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Дмахоўскі Вікенцій Ігнатавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтва]] |
Версія ад 22:16, 22 лютага 2011
Вікенцій Ігнатавіч ДМАХОЎСКІ (1807, в. Нагародавічы — 1862) — мастак.
Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, паводле некаторых звестак таксама вучыўся у Навагрудку. У 1826 г. В. Дмахоўскі паступіў у Віленскі універсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у Літападаўскім паўстанні (1830—1831), пасля яго паражэння вымушаны быў эмігрыраваць у Прусію. У 1837 г. царскі ўрад аб'вясціў амністыю, В. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. У Вільні В. Дмахоўскі адкрыў мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у т.л. Х. Скірмунт і інш. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.
Віленскі перыяд у творчасці В. Дмахоўскага прынёс шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака, гэта адчуваецца ва ўсіх творах мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Навагрудак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і інш. Працаваў мастак шмат, сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін. В. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., В. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.
Таксама В. Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 г. афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» С. Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж. Расіні, «Фаварытка» Г. Даніцэці і інш.).
Сын В. Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, таксама жывапісец.
Літаратура
- Дробаў Л. М. Мастакі XIX стагоддзя. — Мінск, «Беларусь», 1971.