Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+{{tl|Партыі Беларусі}} using AWB
Радок 6: Радок 6:


[[be-x-old:Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў]]
[[be-x-old:Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў]]

{{Партыі Беларусі}}

Версія ад 01:31, 25 лютага 2011

Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) — палітычная партыя ў 19181921 гг. Аформілася ў ліпені 1918 г. у выніку распаду Беларуская сацыялістычнай грамады. Аб’ядноўвала каля 2000 чалавек. У склад ЦК БПС-Ф уваходзілі А. Аўсянік, Я. Я. Варонка, К. Б. Езавітаў, В. І. Захарка, П. А. Крачэўскі, І. М. Серада, А. І. Цвікевіч і іншыя. Друкаваны орган — газета «Бацькаўшчына». Займала цэнтрысцкія пазіцыі. Выступала за скасаване буйнога землеўладання і паступовую нацыяналізацыю прамысловасці, рабіла стаўку на сярэднія слаі вёскі і горада. Падтрымала абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці БНР, у той жа час схілялася да ідэі сусветнай федэрацыі. Большасць членаў партыі ў 1918 г. выступала супраць нямецкай арыентацыі Рады БНР, у той жа час знаходзілася ў апазіцыі да бальшавікоў. Польскі акупацыйны рэжым 1919—1920 зрушыў БПС-Ф улева, яна ўступіла ў блок з партыяй беларускіх эсэраў, адмовілася ад «федэралісцкай канцэпцыі» і стала на пазіцыі поўнай незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У Заходняй Беларусі асобныя яе групы дзейнічалі да сярэдзіны 1920-х г.